Рус
En
By

Адрас: 247710, г. Калінкавічы,
пл. Леніна, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Тэлефон: 8 (02345) 4 21 40;  факс : 8 (02345) 3-17-12

Плошча імя У.І.Леніна Чыгуначны вакзал Белаграпрамбанк Помнік 125-годдзю Палескай чыгункі Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Воінскае пахаванне вул. Куйбышава Гарадскі парк Калінкавіцкі раённы выканаўчы камітэт Храм іконы Свята-Казанскай Божай Маці
Плошча імя У.І.Леніна
Галоўная Раён Геральдыка

Геральдыка


Герб горада Калінкавічы і Калінкавіцкага раёна складаецца з выявы “іспанскага шчыта”, які падзелены пасярэдзіне сярэбранай паласой з яе звужэннем у верхняй частцы па лініі пачатку выгібу шчыта і суадносінамі яе шырыні як 1:2 да шырыні дзвюх іншых колеравых частак, адна з якіх (правая) - блакітнага колеру, а другая (левая) - чырвонага колеру.

Герб горада

Описание: http://kalinkovichi.gomel-region.by/uploads/images/s000098_146894.jpg

Апісанне: сярэбраная паласа ці страла адлюстроўвае лакаматыў, што нясецца па чыгунцы,  палотны якой збіраюцца ў адзін вузел.

Чырвоны колер левай часткі герба азначае бурнае развіццё горада пасля будаўніцтва чыгункі, паляпшэнне шляху і барацьбу жыхароў горада і раёна за свабоду і незалежнасць свайго краю, краіны, праяўлены пры гэтым масавы гераізм у баях супраць акупантаў.

Блакітны колер азначае гістарычную сувязь горада і раёна з горадам Мінскам, які раней быў цэнтрам Мінскай губерніі, а цяпер з’яўляецца сталіцай Рэспублікі Беларусь. На гербах Мінска і Гомеля, абласнога цэнтра, таксама ёсць блакітны колер, што сімвалізуе мірнае неба, чысціню блакітных рэк і азёр, якімі багата Беларусь.
У герб горада і раёна не ўключалася сімволіка былых уладальнікаў горада, бо гэта было не характэрна для Калінкавіч, якія сталі горадам толькі ў 1925 годзе.
Сцяг горада і раёна ўяўляе сабой палотнішча светла-блакітнага колеру, на
вонкавым баку якога ў верхняй левай частцы размешчаны герб.

Светла-блакітны колер сцяга сімвалізуе гістарычную сувязь славянскіх народаў, мір на зямлі, на якой яны жывуць. 

  

Сцяг горада


Апісанне: сцяг уяўляе сабой палотнішча светла-блакітнага колеру. Суадносіны шырыні і даўжыні - 1:2. На вонкавым баку сцяга размешчана выява герба горада і раёна, уверсе злева на адлегласці 1/6 шырыні палотнішча ад яго верхняга пруга, 1/4 шырыні палотнішча ад яго ніжняга пруга, а таксама 1/4 шырыні палотнішча ад яго левага пруга.

 

СІМВОЛІКА ГОРАДА І РАЁНА

ГЕРБ

Герб горада Калінкавічы і Калінкавіцкага раёна складаецца з выявы “іспанскага шчыта”, які падзелены пасярэдзіне сярэбранай паласой з яе звужэннем у верхняй частцы па лініі пачатку выгібу шчыта і суадносінамі яе шырыні як 1:2 да шырыні дзвюх іншых колеравых частак, адна з якіх (правая) - блакітнага колеру, а другая (левая) - чырвонага колеру.

СЦЯГ

Сцяг уяўляе сабой палотнішча светла-блакітнага колеру. Суадносіны шырыні і даўжыні сцяга - 1:2. На вонкавым баку сцяга размешчана выява герба горада і раёна, уверсе злева на адлегласці 1/6 шырыні палотнішча ад яго верхняга пруга, 1/4 шырыні палотнішча ад яго ніжняга пруга, а таксама 1/4 шырыні палотнішча ад яго левага пруга.

РАСШЫФРОЎКА ГЕРБА
Сярэбраная паласа ці страла адлюстроўвае лакаматыў, што нясецца па чыгунцы,  палотны якой збіраюцца ў адзін вузел.
Чырвоны колер левай часткі герба азначае бурнае развіццё горада пасля будаўніцтва чыгункі, паляпшэнне шляху і барацьбу жыхароў горада і раёна за свабоду і незалежнасць свайго краю, краіны, праяўлены пры гэтым масавы гераізм у баях супраць акупантаў.

Блакітны колер азначае гістарычную сувязь горада і раёна з горадам Мінскам, які раней быў цэнтрам Мінскай губерніі, а цяпер з’яўляецца сталіцай Рэспублікі Беларусь. На гербах Мінска і Гомеля, абласнога цэнтра, таксама ёсць блакітны колер, што сімвалізуе мірнае неба, чысціню блакітных рэк і азёр, якімі багата Беларусь.
У герб горада і раёна не ўключалася сімволіка былых уладальнікаў горада, бо гэта было не характэрна для Калінкавіч, якія сталі горадам толькі ў 1925 годзе.
Сцяг горада і раёна ўяўляе сабой палотнішча светла-блакітнага колеру, на вонкавым баку якога ў верхняй левай частцы размешчаны герб.

Светла-блакітны колер сцяга сімвалізуе гістарычную сувязь славянскіх народаў, мір на зямлі, на якой яны жывуць.  

 

Гімн горада Калінкавічы

                                          Словы Віктара Галайды
                                          Музыка Міхаіла Ларчанкі

Між хлебнае нівы, у сэрцы Палесся,
Дзе сонцам асвечаны кожны куток,
Ускінуў кварталы свае ў паднябессе
Авеяны славаю наш гарадок.
Ў гадзіну нашэсця чужынцаў нязваных
Ты прашчураў славу сваіх памнажаў,
Ты стаў непакорным байцом-партызанам
І Дзень Перамогі, як мог, набліжаў.


Прыпеў:
Багацце тва
ё працоўныя множаць,
Што самі куюць свайго шчасця ключы.
Дык слаўся заўс
ёды, наш горад прыгожы,       
Наш горад любімы – Калінкавічы!         


Спрадвек згуртаванай, працоўнай, адзінай
Жыве наш народ беларускі сям
ёй,
І ты свой уклад у магутнасць Радзімы
Уносіш ударнаю працай сва
ёй.
Цяплом нашых рук ты сагрэты заўсёды,
І слава твая па краіне ляціць.
Квітней, прыгажэй і мацней з кожным годам,
Пад сонцам Радзімы свабоднай расці!


Прыпеў:
Багацце тва
ё працоўныя множаць,
Што самі куюць свайго шчасця ключы.
Дык слаўся заўс
ёды, наш горад прыгожы,       
Наш горад любімы – Калінкавічы!         

 

 

 

Партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту
Мэта99
Ганарымся, што навучылі
Беларуская натарыяльная палата
Дзяржаўны пагранічны камітэт
АДР
У дапамогу грамадзянам Украіны
Землеўпарадкавальная служба
Памяць (спіс землякоў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны)
Гомельаблмаёмасць
Інтэрнэт-рэсурсы