Рус
En
By

Адрас: 247710, г. Калінкавічы,
пл. Леніна, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Тэлефон: 8 (02345) 4 21 40;  факс : 8 (02345) 3-17-12

Плошча імя У.І.Леніна Чыгуначны вакзал Белаграпрамбанк Помнік 125-годдзю Палескай чыгункі Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Воінскае пахаванне вул. Куйбышава Гарадскі парк Калінкавіцкі раённы выканаўчы камітэт Храм іконы Свята-Казанскай Божай Маці
Плошча імя У.І.Леніна
Галоўная Раён Гісторыя

Гісторыя


Калінкавіцкі раён знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі і з’яўляецца  самабытным краем беларускага Палесся. Своеасаблівасць ландшафту, перасечанага лукамі рэк, лясамі, ярамі і ўзгоркамі, стварае яго непаўторныя абрысы. Плошча складае — 2,74 тыс. кв. км. Ёсць значныя запасы торфу, руды, гліны, нафты, чыстага будаўнічага пяску. Гісторыя пачынаецца ў  26 тысячагоддзі да нашай эры. Як паказваюць раскопкі, праведзеныя ў наваколлі населенага пункта Юравічы, менавіта ў гэты перыяд тут з’явілася самае старажытнае паселішча першабытнага чалавека, і выразна адчуваецца подых мінулых стагоддзяў. У пачатку XII стагоддзя на месцы цяперашніх Юравіч размяшчаўся буйны горад Кіеўскай Русі Міжмосце, які ў 1240 годзе быў спалены мангола-татарамі. Існуе гіпотэза пра тое, што менавіта Міжмосце з’яўляецца старажытным Туравам.

Езуіцкі калегіум і касцёл XVIII стагоддзя, якія часткова ўцалелі, па сённяшні дзень упрыгожваюць Юравічы, нагадваючы жыхарам і турыстам пра былую веліч і вядомасць мястэчка, дзе захоўвалася хрысціянская святыня — цудатворная ікона Божай Маці. Юравіцкі храм — гэта цудоўны помнік архітэктуры, які перажыў тры рэвалюцыі, перанёс Першую сусветную, грамадзянскую і Вялікую Айчынную войны. У 1995 годзе ён перайшоў да  Тураўска-Мазырскай епархіі. Юравіцкі манастыр з’яўляецца значным помнікам архітэктуры позняга барока ў Беларусі і адзіным на Палессі. У цяперашні час вядуцца маштабныя работы па яго рэстаўрацыі. Сёння ў будынку былой езуіцкай місіі знаходзіцца праваслаўны манастыр. У 2006 годзе Хрэсным ходам вернута знойдзеная ікона Божай Маці Юравіцкай Міласэрнай.

Цікавасць уяўляе і сядзібна-паркавы комплекс сярэдзіныXIX стагоддзя, які захаваўся ў вёсцы Ліпава.

Першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах пра мястэчка Калінкавічы датуецца кастрычнікам 1560 года. У акце рэвізіі Мазырскага павета яно згадваецца як сяло Каленковічы Багрымавіцкага стараства Мазырскага павета Вялікага Княства Літоўскага. Інтэнсіўнае развіццё Калінкавіч і яго навакольнай мясцовасці пачынаецца ў XVIII-XIX стагоддзях. Значны імпульс гэтаму дало будаўніцтва Палескай чыгункі, якая пралягла праз мястэчка ў 1882 годзе. З’яўленне лакаматыўнага дэпо і дзвюх магістралей - Гомель-Брэст і Санкт-Пецярбург-Адэса - зрабілі станцыю Калінкавічы вузлавой.

Калінкавіцкі раён быў утвораны 17 ліпеня 1924 г., а мястэчка Калінкавічы, у адпаведнасці з рашэннем Урада БССР, набыло статус горада 3 ліпеня 1925 г. У гады перадваенных пяцігодак развіваліся прамысловасць, транспарт, будаўніцтва, сфера адукацыі і культура.

22 чэрвеня 1941 года Вялікая Айчынная вайна ўварвалася ў жыццё раёна. Тысячы нашых землякоў па прызыву ваенкамата і добраахвотна пайшлі ў Чырвоную Армію. 21 жніўня горад быў акупіраваны нямецкімі войскамі. З першых дзён акупацыі ў нашым лясным краі пачалі дзейнічаць партызаны. На тэрыторыі раёна змагалася з фашыстамі 10 партызанскіх брыгад, якімі кіравалі райкамы КП/б/Б. Актыўна дзейнічалі і падпольшчыкі, у тым ліку камсамольска-маладзёжная група “Смугнар”.

У ноч з 13 на 14 студзеня 1944 года 65-я армія генерала П.Батава , 61-я армія генерала П.Бялова, 16-я паветраная армія генерала С.Рудэнка – усяго 37 дывізій, часцей, злучэнняў і другіх воінскіх фарміраванняў, пры актыўнай падтрымцы партызан магутным ударам вызвалілі нашу зямлю ад акупантаў. Трагічная статыстыка вайны вечным болем увайшла ў сэрцы калінкавічан. Ад рук акупантаў загінула больш за 3000 мірных жыхароў, у Азарыцкім лагеры смерцібольш за 13000 чалавек, у гетабольш за 300, з франтоў і з партызанскіх атрадаў не вярнулася 8848 нашых землякоў. Больш за 13 тысяч байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі аддалі сваё жыццё за вызваленне калінкавіцкай зямлі.

Сёння наш рэгіён з’яўляецца адным з буйнейшых і найбольш развітых у сацыяльна-эканамічных адносінах у Гомельскай вобласці. 129 населеных пунктаў раёна ўваходзяць у склад 18 сельскіх Саветаў. Насельніцтва раёна складае 60,6 тыс. чал., у тым ліку ў г.Калінкавічы - 40,8 тыс. чал., у раёне - 18,6 тыс. чал., у г.п. Азарычы - 1,2 тыс. чал.

Калінкавіцкі раён стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця ўсіх сфер жыццядзейнасці чалавека, і ў яго, несумненна, вялікае будучае.

Партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту
Мэта99
Ганарымся, што навучылі
Беларуская натарыяльная палата
Дзяржаўны пагранічны камітэт
АДР
У дапамогу грамадзянам Украіны
Землеўпарадкавальная служба
Памяць (спіс землякоў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны)
Гомельаблмаёмасць
Інтэрнэт-рэсурсы