Адрас: 247710, г. Калінкавічы,
пл. Леніна, 1
Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by
Тэлефон: 8 (02345) 4 21 40; факс : 8 (02345) 3-17-12
Яркім помнікам
архітэктуры і культуры пачатку XVIII стагоддзя з’яўляецца касцёл Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы ў
стылі барока і езуіцкі калегіум (цяпер мужчынскі праваслаўны манастыр), які
прылягае да яго.
Традыцыйныя кірмашы
ў мястэчку Юравічы (XVIII-XIX ст.) апеты народным пісьменнікам
Беларусі Іванам Мележам. З 1926 г. па 1931 г. Юравічы з’яўляліся цэнтрам аднайменнага раёна.
У гады Вялікай
Айчыннай вайны на тэрыторыі Юравіцкага сельскага Савета вяліся жорсткія баі,
дзейнічалі падпольныя і партызанскія атрады і групы.
У цяперашні час
у Юравіцкім сельскім Савеце пражывае 1926 чалавек.
Населены пункт Юравічы ўключаны ў “Залатое кольца Гомельшчыны”.
З мэтай адраджэння н.п. Юравічы
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт прыняў рашэнне аб зацвярджэнні
мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні дадзенага населенага пункта ад 13 сакавіка
2006 г. №187.
У мэтах выканання дадзенага рашэння ажыццяўляецца вялікая праца, у тым ліку і па музеефікацыі стаянкі першабытнага чалавека, узрост якой прыкладна 26,5 тысяч гадоў.
У цяперашні час Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць тут шырокамаштабныя раскопкі, навуковым кіраўніком якіх з’яўляецца доктар гістарычных навук Калечыц Алена Генадзьеўна. Вялікая колькасць знаходак пацвярджае старажытнасць палеалітычнага паселішча. Адной з найбольш сенсацыйных знаходак, унікальнай для Беларусі, з’яўляецца захаваная цалкам галава маманта з біўнямі. Па здагадцы кіраўніка раскопак Калечыц Алены Генадзьеўны на месцы раскопак будуць знойдзены астанкі па меншай меры яшчэ двух мамантаў.
Юравіцкі храм
З 1680 г. у
Юравічах сваю місію ажыццяўляў ордэн езуітаў. Марцін Тураўскі пасяліўся тут у
1673 г., пабудаваў драўляную капліцу, якую асвяціў 8 верасня ў прысутнасці
бернардзінцаў з Мазыра, шляхты і сялян. Галоўнай святыняй у ёй была цудатворная
ікона Божай Маці Юравіцкай.
Будаўніцтва драўлянага касцёла для
святыні пачалося прыкладна ў 1701 г. У 1705 годзе місія згарэла.
Узвядзенне цаглянага храма па няпоўных звестках пачалося з 1717 года. Яно
працягвалася 40 гадоў. Галоўная падзея адбылася 5 верасня 1758 года. Менавіта ў
гэты дзень цудатворны абраз Божай Маці Юравіцкай стараннем ксяндза Яна Карпоўскага перанесены ўрачыста з
драўлянага ў раскошны, цудоўны храм. У саборы ў гэты дзень служыў архімандрыт
Сядлецкі з Оўруцкага манастыра бенедыкцінаў. З тых часоў у Юравічах асабліва ўшаноўваецца
свята ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, якое прыпадае на 8 верасня.Касцёл Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы не ўступаў па раскошы храмам буйных
гарадоў. Ён уяўляў сабой трохнефную базіліку з двухвежавым галоўным фасадам. У
паўночнай вежы знаходзіўся гадзіннік з боем, у паўднёвай – званы. З паўночнага
боку ад касцёла размяшчаўся шырокі гаспадарчы двор і фруктовы сад. За
манастырскай агароджай знаходзіўся будынак школы. Пасля роспуску ў 1773 г.
Папам Рымскім Кліментам II у Расіі ордэна езуітаў у Юравічах пасяліліся бернардзінцы, а пасля іх - капуцыны.
У 1832 годзе бернардзірскі манастыр па загаду імператара Мікалая I за ўдзел у мяцяжы быў закрыты. У
1855 годзе Габрыэла Горват тайна
вывезла ў Кракаў Ікону Божай
Маці Юравіцкай, дзе яна і цяпер знаходзіцца ў касцёле святой Варвары.
27 лістападзе 1864 г. па загаду епіскапа Мінскага і Бабруйскага Міхаіла
Юравіцкі касцёл быў прыняты ў праваслаўнае ведамства, перабудаваны ў
праваслаўную царкву і быў асвячоны.
Далейшае жыццё храма звязана са свяшчэннікам Аляксандрам Біруковічам, які пасля смерці быў пахаваны каля манастырскай сцяны.
У 1917 годзе манастыр быў
закрыты. У гады Вялікай
Айчыннай вайны тут гаспадарылі акупанты. Пасля ваеннага ліхалецця манастыр стаў прытулкам для малалетніх сірот. Затым да
сярэдзіны 80-х гадоў мінулага стагоддзя ў ім размяшчалася дапаможная школа для
дзяцей з затрымкай псіхічнага развіцця.
І толькі параўнальна
нядаўна ён здабыў сапраўднае прызначэнне. У 1993 годзе ў Юравічы прыехала ігумення (матушка Аліпія). А з 1994 года сумесна з ёй жылі і неслі службу некалькі манашак.
З 2005 г. манастыр з’яўляецца мужчынскім і кіруе ім іераманах Ілья. У цяперашні час намеснік
манастыра ігумен Аўксенцій (Абражэй).
Свята-Раства-Багародзічны мужчынскі манастыр — значны
помнік архітэктуры позняга барока ў Беларусі і адзіны на Палессі.
Першае
ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах пра мястэчка Калінкавічы датуецца кастрычнікам 1560 года.Калінкавіцкі раён быў утвораны 17 ліпеня 1924 г., а мястэчка
Калінкавічы набыло статус горада 3
ліпеня 1925 года.
Вялікая роля ў
асэнсаванні і адраджэнні гістарычнай памяці належыць экспазіцыі Калінкавіцкага
краязнаўчага музея, якая пастаянна дзейнічае: “Прырода
роднага краю і яе ахова”, “Фрагменты гісторыі ці мінулае Калінкавіцкага краю ў
матэрыяльных сведчаннях”, “Вялікім вогненным гадам светлую памяць захоўваючы”,
“Калінкавіцкі строй. Песня маіх дзядоў”.
На ўсходняй ускраіне
вёскі Ліпава размешчаны помнік архітэктуры - Сядзібна-паркавы комплекс
сярэдзіны XIX стагоддзя, які
належаў роду Горватаў.
У час Другой
сусветнай вайны такія лагеры – з’ява практычна невядомая за межамі
Беларусі. 26 чэрвеня 2004 г. у г.п. Азарычы быў адкрыты музей памяці ахвярам
фашызму Азарыцкіх лагераў смерці.
Звесткі пра зверствы фашыстаў у Азарыцкім лагеры смерці былі прадстаўлены
на Нюрнбергскім працэсе ў якасці абвінавачвання ў злачынствах супраць
чалавецтва.
Помнікі Калінкавіцкага раёна
На тэрыторыі Калінкавіцкага раёна
знаходзіцца 172 помнікі гісторыі, культуры, архітэктуры і археалогіі.
З іх:
воінскія захаванні - 64 (54
брацкія магілы, 2 магілы членаў арганізацыі "Смугнар", 3 магілы
воінаў-інтэрнацыяналістаў, 5 індывідуальных магіл партызанаў перыяду Вялікай
Айчыннай вайны)
помнікі архітэктуры – 3
помнікі археалогіі – 24
помнікі землякам – 25
мемарыяльныя дошкі – 34
помнікі дзеячам партыі і дзяржавы
– 11
мемарыял Герояў – 1
помнік Вызвалення (танк) – 1
помнік лётчыкам – 1
помнік воінам-інтэрнацыяналістам – 1
мемарыяльны комплекс “Азарыцкі
лагер смерці” – 1
месца масавага знішчэння – 7
51 помнік уключаны ў дзяржаўны спіс нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.
З ліку матэрыяльных
нерухомых аб’ектаў, унесеных у дзяржаўны спіс:
помнікі археалогіі – 15
помнікі гісторыі – 31
помнікі архітэктуры – 3
Штогод праводзяцца месячнікі
па добраўпарадкаванню, рамонты помнікаў воінскай славы, гісторыі і архітэктуры.
У адпаведнасці
з пастановай Міністэрства абароны РБ і распараджэннем Калінкавіцкага
райвыканкама на помніках воінам, якія загінулі ў баях з фашыстамі на тэрыторыі
раёна, устаноўлена 49 Дзяржаўных ахоўных знакаў воінскіх пахаванняў.
На ўсе
гісторыка-культурныя каштоўнасці раёна заведзены і пры неабходнасці карэкціруюцца
ўліковыя карткі і пашпарты аб’ектаў, згодна
графіка, зацверджанага райвыканкамам, праводзяцца інспектарскія праверкі стану
і выкарыстання аб’ектаў спадчыны, якія
занесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ.
27.01.2004 года
Калінкавіцкім раённым выканкамам прынята рашэнне № 30 "Аб
добраўпарадкаванні позняй палеалітычнай стаянкі першабытнаабшчыннага чалавека ў
н.п. Юравічы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці». Пасля распрацаваны,
адкарэкціраваны і ўзгоднены ва ўстаноўленым парадку генеральны план
добраўпарадкавання тэрыторыі палеалітычнай стаянкі, эскізны праект мастацкага
рашэння асяроддзя па добраўпарадкаванні аб'ектаў гісторыка-культурнага цэнтра ў
н. п.Юравічы (выкананы ў верасні 2006г.).
У 2005 г. у Інстытуце
гісторыі НАН Беларусі доктарам гістарычных навук А.Г. Калечыц распрацавана
канцэпцыя стварэння музея пад адкрытым небам. Праект
музея пад адкрытым небам “Стаянка першабытнага чалавека ў н.п. Юравічы” адобраны на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры
РБ (Пратакол №144 ад 16.07.2008г.).
Археалагічныя
работы былі праведзены ў 2003-2010 гг. на тэрыторыі помніка “Сляды старажытнага
горада. Эпоха Сярэднявечча”.
Юравіцкі
комплекс былога калегіума езуітаў знаходзіцца на рэстаўрацыі з 2006 года.
За 2007 і 2010 гг. адноўлены ў
першапачатковым выглядзе склеп і іншыя падвальныя памяшканні, перакрыцці
падлогі, першая прыбудоўка храма, большая частка ахоўнай сцяны з
брамай і вежамі, завершаны работы па будове кроквеннай сістэмы і часовага даху левага нефа,
выкананы работы па цагляным муры сцен і будове цэнтральнага нефа касцёла.