Рус
En
By

Адрас: 247710, г. Калінкавічы,
пл. Леніна, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Тэлефон: 8 (02345) 4 21 40;  факс : 8 (02345) 3-17-12

Плошча імя У.І.Леніна Чыгуначны вакзал Белаграпрамбанк Помнік 125-годдзю Палескай чыгункі Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Воінскае пахаванне вул. Куйбышава Гарадскі парк Калінкавіцкі раённы выканаўчы камітэт Храм іконы Свята-Казанскай Божай Маці
Плошча імя У.І.Леніна

Навіны раёна

30 жніўня 2019

Актуальнае інтэрв’ю: Школы чакаюць сваіх вучняў


Апошнія летнія тыдні, якімі цешыліся дзеці, бацькі і настаўнікі правялі ў клопатах. Першыя сабіралі сыноў і дачок у школу, другія рыхтавалі школы і дзіцячыя садкі для прыёму вучняў. Як яны справіліся з гэтай задачай,  нам рассказала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Іна Губар.

–  Іна Віктараўна, зразумела, што падрыхтаваць школы і дзіцячыя садкі да новага навучальнага года – справа не аднаго дня  тыдня. Ці усе ўстановы адукацыі гатовы прыняць  сваіх школьнікаў і выхаванцаў?

– Асноўная работа па падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года ўжо завершана (дарэчы, па выніках прыёмкі лепшыя па падрыхтоўцы ўстановы традыцыйна ўзнагароджваюцца). У кожнай школе, дзіцячым садку выкананы неабходныя рамонтныя работы. Дзякуй вялікі за гэта працоўным калектывам устаноў адукацыі, прадпрыемствам і арганізацыям, якія аказалі шэфскую дапамогу, і актыўным бацькам. Сёння школьныя тэрыторыі здзіўляюць кветкавым раздоллем, незвычайнымі малымі архітэктурнымі формамі. У кабінетах утульна, пахне свежай фарбай. Школы чакаюць сваіх вучняў.

 – Раскажыце, ці дастаткова настаўнікаў у школах і выхавацелей у дзіцячых садах? Якая праца запланавана па рабоце з маладымі кадрамі і для павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў?

 – Педагагічны склад устаноў адукацыі паступова аднаўляецца. І ў новым навучальным годзе на працу прыйдзе 31 малады спецыяліст. За кожным такім педагогам замацаваны вопытны настаўнік, пільная ўвага да моладзі і з боку адміністрацыі ўстановы адукацыі. У раёне працуе “Школа маладога настаўніка”, на занятках якой разглядаюцца пытанні метадычнага забяспечання адукацыйнага працэсу, асаблівасці сучаснага ўрока, базавыя нарматыўныя дакументы, неабходныя для якаснай работы настаўніка. Асаблівая ўвага надаецца дзейнасці маладых класных кіраўнікоў.

Сапраўдным прысвячэннем у прафесію з’яўляецца штогадовы раённы конкурс “Мае першыя перамогі”. Гэта цудоўная магчымасць падзяліцца сваімі знаходкамі і запазычыць што-небудзь у іншых, такіх жа маладых і ініцыятыўных.

Калі казаць  пра павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, то значным дасягненнем лічым павелічэнне колькасці педагогаў, атрымаўшых вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. У 2018/2019 навучальным годзе гэта 178 настаўнікаў.

 — Як у новым навучальным годзе будзе арганізавана профільнае навучанне?

 — Трэба адзначыць, што абавязкова працягнецца дзейнасць профільных классаў у дзевяці ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі раёна па дзевяці навучальных прадметах.

Профільны класс педагагічнай накіраванасці будзе працаваць у СШ № 7. У сярэдняй школе №1 арганізавана навучэнне факультатыўнага курса прафесійнай накіраванасці “Уводзіны ў аграрныя прафесіі”. Спецыялізаваныя па спорце класы будуць дзейнічаць у СШ №6, №7.

Каб арыентаваць вучняў у вывучэнні рабочых спецыяльнасцяў, запатрабаваных у рэгіёне, арганізавана інфармацыйна-тлумачальная работа сярод вучняў і іх законных прадстаўнікоў аб значнасці атрымання дадатковай адукацыі па рабочых спецыяльнасцях.

Так, для вучняў 10-х і 11-х класаў, якія вывучаюць прадметы на базавым узроўні, у 2019/2020 навучальным годзе будзе арганізавана наладжана навучанне па 4-х спецыяльнасцях (повар, прадавец, швачка, слесар па рамонце сельгасмашын і абсталявання ) у шосты школьны дзень на базе прафесійнага аграрна-тэхнічнага ліцэя.

 — Раскажыце, калі ласка, якая работа запланавана з адоранымі дзецьмі: алімпіяднікамі, удзельнікамі канферэнцый і конкурсаў?

 — Безумоўна, якасная падрыхтоўка вучняў – гэта залог поспеху, фундамент для новых перамог нашых навучэнцаў. Таму у новым навучальным годзе мы працягнем стымуляваць іх да больш глыбокай і якаснай самастойнай працы.

Вынікі такой работы ў мінулым годзе – перамога дзесяці вучняў 8-11 классаў і 18 школьнікаў 4-9 классаў на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Па выніках заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі навучэнец гімназіі Ягор Ярмак узнагароджаны дыпломам III ступені. Каманда сярэдняй школы №6 стала стала пераможцам абласнога турніра юных фізікаў, навучэнцы сярэдніх школ №7 і №1 атрымалі дыпломы II і III ступеняў абласнога конкурсу юных географаў.

Дзякуючы сумеснай рабоце настаўнікаў і вучняў, у скарбонцы дасягненняў нашага раёна – 143 дыплома абласнога і 4 – рэспубліканскага ўзроўняў.

Увогуле, удзел школьнікаў ў інтэлектуальных турнірах, алімпіядах, канферэнцыях, у сваю чаргу, спрыяе стварэнню атмасферы здаровай канкурэнцыі паміж імі за лепшыя паказчыкі па навучальных прадметах.

Для ранняга  выяўлення адораных дзяцей прадугледжаны міні-алімпіяды ў пачатковай школе. Адзін з напрамкаў арганізацыі работы з таленавітымі навучэнцамі – удзел у дыстанцыйных алімпіядах.

Працягне працаваць міжшкольны факультатыў “Інтэлектуал”. Больш за дзесяць гадоў ён дае магчымасць займацца пад кіраўніцтвам настаўнікаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, раённых трэнераў па падрыхтоўцы да абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах.

На  канікулах буддзе арганізаваны профільны лагер для адораных дзяцей.

У нашых планах – і актыўная дзейнасць вучэбна-даследчых таварыстваў навучэнцаў. На вясенні перыяд запланаваны раённы конкурс даследчых работ навучэнцаў.

— Іна Віктараўна, падзяліцеся самымі значнымі дасягненнямі калінкавіцкіх школьнікаў па выніках мінулага навучальнага годза?

 — На радасць, іх было шмат. Вось, напрыклад, толькі некаторыя. Бронзавы медаль на міжнародным турніры юных матэматыкаў у Парыжы выпускніка гімназіі Аляксея Васькова. Удзел каманды выхаванцаў раённага эколога-біялагічнага цэнтра  дзяцей і моладзі (лаўрэата VII міжрэгіянальнага маладзёжнага экалагічнага злёту “Берега дружбы – 2018”) у II міжнародным экалагічным  злёце “Подари планете жизнь”, які адбыўся ў Калужскай вобласці (Расійская Федэрацыя). Абсалютная перамога (гран-пры) каманды гімназіі на XXV Міжнародным фестывалі “Залатая восень Славуціча” (Україна). Дыплом пераможцы і падзяка інстытута гісторыі НАН Беларусі фіналістам рэспубліканскага інтэрнэт-праекта “Лица минувшей войны» ваенна-патрыятычнаму клубу “Віцязь” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Дыплом III ступені па выніках рэспубліканскага конкурсу рытарычнага майстэрства ў навучанца сярэдняй школы №7 Расціслава Ліпскага.

Паспяховым стаў удзел у конкурсах і фестывалях і для педагогаў раёна. Дыпломы I і III ступеняў рэспубліканскага фестывалю “Лета – пара спартыўная!”  у настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя Васіля Бамбізы, Ганны Антоненкі, Алены Отчык, Ірыны Багоевай.  Перамога ў рэспубліканскім завочным конкурсе метадычных распрацовак “Арганізацыя міжкультурных іншамоўных зносін на ўроках і ў пазакласнай дзейнасці” (намінацыя “Замежная мова. Пазакласнае мерапрыемства”) настаўнікаў Тамары Кулеш, Галіны Урбан, Вольгі Бічан.  Фіналістамі рэспубліканскага конкурса “Франтавы альбом” сталі настаўнікі базавай школы №5 Наталля Скібар і Ганна Шахнова. Дыплом II ступені на абласной алімпіядзе настаўнікаў замежнай мовы ў Аксаны Куліковай. Дыпломы I і III ступеняў на абласным конкурсе «Адукацыйны праект” у педагогаў Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Уладзіміра Спарыша і Таццяны Лежынай. Дыплом III ступені ў абласным конкурсе па распрацоўцы камп’ютарных гульняў «ПАТРИОТ.BY» у настаўніка інфарматыкі Бабровіцкая сярэдняй школы Алены Варабей.

I месца ў намінацыі “Аўтарскі праект музея па ўшанаванні памяці загінуўшых воінаў” ў абласным аглядзе-конкурсе экспазіцый музеяў устаноў адукацыі ваенна-гістарычнай тэматыкі, прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, атрымаў калектыў Малааўцюкоўскай сярэдняй школы.

Настаўнік інфарматыкі сярэдняй школы №7 Вольга Афанасьева стала пераможцай абласнога конкурса “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт”. Сайт гэтай школы адзначаны дыпломам II ступені на абласным конкурсе на лепшы сайт установы адукацыі.

 — Якая работа будзе праводзіцца  з “праблемнымі” падлеткамі? Дрэнныя звычкі, дзіцячая злачыннасць, сем’і ў сацыяльна небяспечным становішчы, – на вашу думку, як можна пазбегнуць такіх праблем?

— На жаль, нашы падлеткі здзяйсняюць правапарушэнні. Таму на бацькоўскіх сходах гэтую праблему агучваем  рэгулярна. Запрашаем да размовы супрацоўнікаў пракуратуры, аддзела унутраных спраў, інспекцыі па справах непаўналетніх, устаноў аховы здароўя.

Лічу, што тут неацэнную дапамогу могуць аказаць святары. Менавіта царква вучыць нас захоўваць базавыя чалавечыя каштоўнасці. Таму мы супрацоўнічаем з Тураўскай Епархіяй. Ладзім сумесныя святы, сустрэчы з бацькамі. У мінулым годзе ў сярэдняй школе №4  адбыліся першыя ў раёне праваслаўныя адукацыйныя чытанні “Открывая Божий мир”.

Глыбока пераканана, што самыя шчырыя адносіны з бацькамі ўсталёўваюцца ў сумеснай дзейнасці. Яскравы прыклад – сямейныя спартыўныя фестывалі, што ладзяцца ў раёне трэці год запар. “Тата, мама, я – баскетбольная сям’я”,” Тата, мама, я – футбольная сям’я”, “Сямейны стрытбол”, “Сямейны лазертаг” – вось толькі некаторыя з іх. Больш за 80 сем’яў прыймаюць удзел у такіх спаборніцтвах, як “Забег паўзункоў”, “Марафон хадункоў”, “Дзіцячы фарсаж”, “Крос анёлкаў”.

Сумесна з Тураўскай Епархіяй штогод праходзіць хрэсны ход на веласіпедах з Калінкавічаў у Юравічы, у якім прымаюць удзел настаўнікі, вучні і іх бацькі.

knews.by


Партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту
Мэта99
Ганарымся, што навучылі
Беларуская натарыяльная палата
Дзяржаўны пагранічны камітэт
АДР
У дапамогу грамадзянам Украіны
Землеўпарадкавальная служба
Памяць (спіс землякоў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны)
Гомельаблмаёмасць
Інтэрнэт-рэсурсы