Рус
En
By

Адрас: 247710, г. Калінкавічы,
пл. Леніна, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Тэлефон: 8 (02345) 4 21 40;  факс : 8 (02345) 3-17-12

Плошча імя У.І.Леніна Чыгуначны вакзал Белаграпрамбанк Помнік 125-годдзю Палескай чыгункі Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Воінскае пахаванне вул. Куйбышава Гарадскі парк Калінкавіцкі раённы выканаўчы камітэт Храм іконы Свята-Казанскай Божай Маці
Плошча імя У.І.Леніна

Навіны раёна

16 верасня 2019

Аўцюкі зноў сабралі ўсю краіну

IMG_3664 копия

Вось і завяршыўся дзевяты па ліку Рэспубліканскі фестываль народнага гумару “Аўцюкі”. Прайшоў ён сапраўды па-святочнаму – шумна і весела, натхнёна і звонка, шчыра і з выдумкай, смешна і з гумарам. Гасцямі фестывалю сталі дэлегацыі Брэстчыны і Віцебшчыны, Гродзеншчыны і Магілёўшчыны, Міншчыны і, безумоўна, Гомельшчыны. А таксама дэлегацыі з блізкага і далёкага замежжа – з украінскага горада Славуціч і малдаўскага Унгены, пабрацімай горада Калінкавічы, а яшчэ з Габрава – балгарскай сталіцы гумару. Прайшлі канцэрты і конкурсныя выступленні, творчыя выставы.

IMG_3680 копия

Сёлета, як і заўсёды, былі на Рэспубліканскім фестывалі народнага гумару і традыцыйныя моманты, і свае адметнасці. Але пра ўсё па парадку.

IMG_3694 копия

Фестываль праходзіў 13-14 верасня, і гэта стала ўжо першай адметнасцю, таму што папярэднія фестывалі народнага гумару праводзіліся ўлетку. Як адзначыў “хросны бацька” фестывалю пісьменнік Уладзімір Ліпскі, у гэтым трэба бачыць знак таго, што як працавітыя Каласкі і Калінкі па восені збіраюць сельскагаспадарчы ўраджай, так і “мы збіраем свой гумарыстычны ураджай”.

IMG_3758 копия

Ужо 13 верасня прайшлі святочныя канцэрты з удзелам майстроў мастацтваў рэспублікі ў Малых і Вялікіх Аўцюках, Сыродзе, Юравічах, Каплічах і Бабровічах. Тым часам у саміх Калінкавічах ці не ўпершыню працавала адкрытая пляцоўка кінатэатра “Знамя”, дзе дэманстравалася камедыя “Свежына з салютам” Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”.

IMG_3787 копия

Асноўны дзень фестывалю пачаўся традыцыйнай прэс-канферэнцыяй з удзелам гасцей, арганізатараў, кіраўнікоў дэлегацый, членамі журы і прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. Сярод ганаровых гасцей, якія ўвайшлі ў Аргкамітэт і журы (гл. КН №104 за 12.09.2019 г.), на фестывалі былі таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Яўгеній Адаменка і дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Згурскі.

IMG_3798 копия

На прэс-канферэнцыі ўсё той жа Уладзімір Ліпскі прапанаваў у якасці дэвізу чарговага дзевятага фестывалю словы: “Давайце смяяцца весела!”. Таму што без народнага гумару, без іскрамётнага смеху,  па словах “хроснага бацькі” фестывалю, нельга ў жыцці. Чалавек павінен усміхацца, радавацца і шчодра дзяліцца сваёй радасцю з іншымі людзьмі, каб быў пазітыўны настрой, які і нараджае аптымізм. Толькі такі настрой перамагае сум і натхняе чалавека. Уладзімір Ліпскі нагадаў, што яго першая кніга называлася “Аповесць пра Каласкоў і Калінак, якія гаруюць і жартуюць” і адзначыў, што менавіта ў гэтым уся соль – у здольнасці ўспрымаць любую сітуацыю з гумарам. “Смейцеся! – заклікаў пісьменнік. – Не па-чорнаму, а па-добраму – на сабой, над суседам, над рознымі абставінамі. Гэта і будзе той смех, пра які ў народзе кажуць: на здароўе!”.

IMG_3805 копия

Цэнтральнай пляцоўкай правядзення свята народнага гумару стала плошча імя Леніна ў Калінкавічах. Але ўсё пачалося, як і заўсёды, у Аўцюках. І перш чым намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Прывалаў абвясціў фестываль адкрытым, у аграгарадку Малыя Аўцюкі прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця памятнага знака пад назвай “Аўцюкоўскі глобус”.

IMG_3809 копия

Гасцей і ўдзельнікаў фестывалю на адкрыцці памятнага знака прывітаў старшыня райвыканкама Сяргей Гвоздзь. “Як кажуць у Аўцюках, смех – дар Божы, лепш жартаваць, чым гараваць! – сказаў кіраўнік раёна. – Пакуль народ жартуе, ён жыве, развіваецца і верыць у сваю будучыню”. Сяргей Гвоздзь выказаў удзячнасць усім прыхільнікам народнай творчасці за развіццё і прапаганду народнай гумарыстычнай культуры, за любоў да фестывалю народнага гумару “Аўцюкі”, пажадаў паспяховых выступленняў і выдатна правесці час на гасціннай зямлі Каласкоў і Калінак.

IMG_3821 копия

Пасля чаго ўся працэсія накіравалася зноў у Калінкавічы, якія на адзін дзень ператварыліся ў адзіную фестывальную пляцоўку. Чаго тут толькі не было?! Гандлёвыя рады, атракцыёны, горад майстроў з удзелам цэнтраў рамёстваў з Брагіна і Петрыкава, Лельчыцаў і Ельска, Мазыра і Калінкавічаў, выстаўка фатаграфій пад назвай “Аўцюкоўская фотасушка” раённай газеты «Калiнкавiцкiя навiны», на якой былі прадстаўлены лепшыя моманты з папярэдніх фестываляў. Тут жа працавалі фотапляцоўкі «Галоўны герой нумара» і «Гумар у фармаце сэлфi». Ну і, безумоўна, знакамітая аўцюкоўская “Мытня”, якая адкрывала дарогу на падворкі гасцям і ўдзельнікам фестывалю.

IMG_3850 копия

IMG_3924 копия

IMG_3862 копия

IMG_3876 копия

IMG_3894 копия

IMG_3906 копия

 

IMG_3937 копия

IMG_3949 копия

IMG_3959 копия

Пасля чаго ўся працэсія накіравалася зноў у Калінкавічы, якія на адзін дзень ператварыліся ў адзіную фестывальную пляцоўку. Чаго тут толькі не было?! Гандлёвыя рады, атракцыёны, горад майстроў з удзелам цэнтраў рамёстваў з Брагіна і Петрыкава, Лельчыцаў і Ельска, Мазыра і Калінкавічаў, выстаўка фатаграфій пад назвай “Аўцюкоўская фотасушка” раённай газеты «Калiнкавiцкiя навiны», на якой былі прадстаўлены лепшыя моманты з папярэдніх фестываляў. Тут жа працавалі фотапляцоўкі «Галоўны герой нумара» і «Гумар у фармаце сэлфi». Ну і, безумоўна, знакамітая аўцюкоўская “Мытня”, якая адкрывала дарогу на падворкі гасцям і ўдзельнікам фестывалю.

IMG_3963 копия

IMG_3966 копияIMG_3970 копия

IMG_3976 копия

А яшчэ – прэзентацыя турыстычных маршрутаў пад назвай «Добра там, дзе нас няма», выстаўка стылізаванай аўта- і мотатэхнікі “Аўцюкоўскія драндулеты”, катанне на коніку “Ліпскім”, палатка “салёных” анекдотаў (конкурсныя выступленні ў намінацыях “анекдот” і “частушка”), сельскагаспадарчая латарэя “Злаві ўдачу” і аўцюкоўская юшка “Вуха з яршовага пятуха”, дзіцячая пляцоўка “Аўцюкоўскі ералаш”, арт-фантан, выстаўка-продаж кніг Уладзіміра Ліпскага і спартыўная пляцоўка “Аўцюкоўскія спартыўныя гульні”.

IMG_3986 копия

IMG_3999 копия

IMG_4011 копия

IMG_4014 копия

Аднак спачатку гледачы віталі ўдзельнікаў свята – дэлегацыі абласцей Беларусі: народны клуб аматараў песні, гумару і гульні “Вечарніца” і народны тэатр мініяцюр “Вастраўчане” (Брэсцкая вобласць), народны тэатр сатыры і гумару “Фанограф” (Віцебская вобласць), народны фальклорны гурт “Жывіца” (Віцебская вобласць), народны тэатр мініяцюр “Люстэрка жыцця” (Мінская вобласць), народны тэатр “Прамень” (Магілёўская вобласць), народны тэатр народнага гумару “Вясёлыя аўцюкоўцы”, творчыя калектывы з Лельчыцкага і Ельскага раёнаў (Гомельская вобласць). Пасля шэсця-параду і прывітанняў ад дэлегацый перад галоўнай сцэнай сустракалі картэж у суправаджэнні аўтамабіляў Дзяржаўтаінспекцыі, на якім прыехалі старшыні Малааўцюкоўскага, Вялікааўцюкоўскага і Сыродскага сельвыканкамаў Міхаіл Дулуб, Андрэй Баравік і Таццяна Барысенка. Разам з імі прыехалі трое дзетак – ад кожнага населенага пункта. У руках яны трымалі тры маленькія глобусы, на якіх адзначаны населеныя пункты Малыя і Вялікія Аўцюкі і Сырод. Адзін з іх быў урачыста ўручаны старшыні райвыканкама Сяргею Гваздзю, другі – Уладзіміру Ліпскаму, а трэці вырашылі перадаць таму, каго вызначыць журы фестывалю. (Ужо падчас узнагароджання пераможцаў і прызёраў фестывалю Уладзімір Ліпскі ўручыў гэты падарунак на памяць дэлегацыі з Габрава.)

IMG_4027 копия

IMG_4032 копия

IMG_4046 копия

IMG_4053 копия

IMG_4061 копия

Ад кіраўніцтва Гомельскай вобласці і асабіста губернатара Генадзя Салаўя прывітальны адрас зачытаў Уладзімір Прывалаў. Ён жа абвясціў фестываль адкрытым.

Прывітальны адрас ад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь зачытаў кансультант упраўлення устаноў культуры і народнай творчасці  Іван Галабурда.

Фестываль народнага гумару пачаўся конкурснай праграмай творчых калектываў і выканаўцаў у намінацыях «Тэатр мініяцюр», «Гумарыстычная песня» і «Гумарыстычны танец».

IMG_4069 копия

IMG_4077 копия

IMG_4085 копия

IMG_4096 копия

Не менш цікавым і захапляльным стаў конкурс прыгажосці, а, дакладней, сельскай прастаты, пад назвай «Міс Аўцюкі-2019».

Шмат шчырых усмешак і радасных эмоцый выклікалі выступленні творчых калектываў Мазырскага, Ельскага, Лельчыцкага Кармянскага, Брагінскага, Петрыкаўскага, Гомельскага і Акцябрскага раёнаў, а таксама тэатра гумару “Хрыстафор”, якія выходзілі на галоўную сцэну ў канцэртнай праграме фестывалю.


Партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту
Мэта99
Ганарымся, што навучылі
Беларуская натарыяльная палата
Дзяржаўны пагранічны камітэт
АДР
У дапамогу грамадзянам Украіны
Землеўпарадкавальная служба
Памяць (спіс землякоў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны)
Гомельаблмаёмасць
Інтэрнэт-рэсурсы