Рус
En
By

Адрас: 247710, г. Калінкавічы,
пл. Леніна, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Тэлефон: 8 (02345) 4 21 40;  факс : 8 (02345) 3-17-12

Плошча імя У.І.Леніна Чыгуначны вакзал Белаграпрамбанк Помнік 125-годдзю Палескай чыгункі Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Воінскае пахаванне вул. Куйбышава Гарадскі парк Калінкавіцкі раённы выканаўчы камітэт Храм іконы Свята-Казанскай Божай Маці
Плошча імя У.І.Леніна

Навіны раёна

23 верасня 2020

Азарычы адсвяткавалі свята паселка

IMG_9339

У мінулую суботу, 19 верасня, якая выдалася цёплай і сонечнай, жыхары пасёлка Азарычы адсвяткавалі чарговы дзень нараджэння сваёй малой радзімы.

На пляцоўцы каля святочна абранай сцэны працавалі гандлёвыя кропкі, бязпройгрышная латарэя, дзіцячыя атракцыёны і батуты, гатавалася цукровая вата і салодкі папкорн. Уздоўж яе раскінуліся выставы работ мясцовых народных умельцаў. Паглядзець там было на што: цудоўныя арыгамі з Беразнянскага СДК, драўляныя вырабы, сувеніры і цацкі мясцовага майстра дрэваапрацоўкі Яўгенія Рашатнёва, выстава вырабаў з розных матэрыялаў, што змайстравалі маленькія азарычане на занятках гуртка “Умелыя ручкі”.

IMG_9327

IMG_9336

IMG_9340

IMG_9346

IMG_9353

З гісторыяй роднага пасёлка знаёміла выстава Азарыцкай пасялковай бібліятэкі. А Дом культуры ўпрыгожыў святочную сцэну каларытнымі вышыванкамі Ульяны Сухой. Іх напярэдадні свята перадала ў музей установы культуры дачка майстрыхі Жанна Баёк.

З днём нараджэння роднага пасёлка аднавяскоўцаў павіншавала старшыня Азарыцкага пасялковага Савета Галіна Панцялеенка.

IMG_9359

IMG_9360

IMG_9366

IMG_9370

IMG_9383

— Вось мы і сустракаем чарговае свята нашай малой радзімы, дарагія мае землякі. Прырода нам падаравала цудоўнае сонечнае надвор’е, сёння можна крышачку і адпачыць, — звярнулася Галіна Антонаўна да жыхароў. – На 519 падворках нас з вамі пражывае 1221 чалавек. З іх 192 — дзеткі да 16 гадоў, 689 чалавек працаздольнага ўзросту і 312 людзей паважанага ўзросту. У 16 сем’ях падрастаюць трое і больш дзетак. Пасёлак жыве! Добрыя словы можна казаць пра кожнага яго жыхара. І сёння я дзякую вам за неабыякавыя адносіны да лёсу нашай малой радзімы, за імкненне тварыць дабро, рабіць усё магчымае дзеля таго, каб у нашай краіне быў мір, каб наша малая радзіма развівалася і квітнела.

Галіна Панцялеенка пажадала ўсім азарычанам дабрабыту, моцнага здароўя і добрага настрою.

IMG_9385

IMG_9393

IMG_9395

IMG_9402

IMG_9405

Найлепшыя пажаданні і словы ўдзячнасці за мірнае неба вядучыя святочнай праграмы выказалі ветэранам, што сёння жывуць у пасёлку, якіх засталося так мала – Мікалаю Ханцэвічу, Наталлі Еўстратоўскай і Міхаілу Шульману. Ушанавалі на свяце паважаных людзей пасёлка, яго доўгажыхароў. Дарэчы, самай старэйшай азарычанцы Ганне Гарбачовай у гэтым годзе споўнілася 98 гадоў. Адзначылі і самых маленькіх азарычан – шасцярых немаўлят, што нарадзіліся ў гэтым годзе.

IMG_9412

IMG_9418

IMG_9425

IMG_9434

IMG_9436

Шчырыя словы ўдзячасці выказалі настаўнікам, медработнікам, гаспадарам лепшых падворкаў, спонсарам мерапрыемства. Павіншавалі на свяце ўсіх юбіляраў гэтага года. Віншаванні з днём нараджэня ад калег і аднавяскоўцаў у той дзень прымала і дырэктар Азарыцкага Дома культуры Галіна Леля.

Цікавым момантам мерапрыемства стала падвядзенне вынікаў конкурса старадаўніх манет, у якім удзельнічала больш за 10 сямей. Як высветлілася, некаторыя азарычане валодаюць сапраўднымі скарбамі і захоўваюць у сваіх дамашніх калекцыях манеты, датаваныя 16-19 стагоддзямі. Пераможцай конкурса нумізматаў стаў Дзмітрый Альбрэхт, у багатай калекцыі якога, апрача іншых, ёсць манета часоў Івана Грознага і рымская манета 1770 года.

IMG_9449

IMG_9452

IMG_9453

IMG_9460

IMG_9461

У той прыгожы дзень са сцэны гучала шмат цёплых слоў, дарыліся падарункі, у тым ліку і музычныя. З цудоўнымі канцэртнымі нумарамі перад землякамі выступілі калектывы мастацкай самадзейнасці Азарыцкага і Казловіцкага СДК. Людзі з задавальненнем падпявалі артыстам і выходзілі танцаваць. Побач са сваімі землякамі, весела і дружна яны адпачывалі ад сваіх штодзённых вясковых клопатаў.

IMG_9468

IMG_9471

IMG_9474

IMG_9484

IMG_9490

IMG_9498

IMG_9513

IMG_9548

IMG_9563

IMG_9593

Таццяна КАПІТАН.

Фота Мікалая БАРЫСЕНКІ.

Партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту
Мэта99
Ганарымся, што навучылі
Беларуская натарыяльная палата
Дзяржаўны пагранічны камітэт
АДР
Землеўпарадкавальная служба
Памяць (спіс землякоў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны)
Гомельаблмаёмасць
Інтэрнэт-рэсурсы