Рус
En
By

Адрас: 247710, г. Калінкавічы,
пл. Леніна, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Тэлефон: 8 (02345) 4 21 40;  факс : 8 (02345) 3-17-12

Плошча імя У.І.Леніна Чыгуначны вакзал Белаграпрамбанк Помнік 125-годдзю Палескай чыгункі Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Воінскае пахаванне вул. Куйбышава Гарадскі парк Калінкавіцкі раённы выканаўчы камітэт Храм іконы Свята-Казанскай Божай Маці
Плошча імя У.І.Леніна

Навіны раёна

5 верасня 2019

Калінкавіцкая моладзь прыняла актыўны ўдзел у дабрачынных акцыях «У школу з “Добрым сэрцам!» і «Збярэм партфель першакласніку»

Апошнія дні жніўня для Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі сталі сапраўдным «Тыднем дабра». Па ўсёй краіне валанцёры руху «Добрае сэрца» ўручалі школьнікам партфелі, укамплектаваныя ўсёй неабходнай канцылярыяй. Актыўны ўдзел у дабрачынных акцыях «У школу з “Добрым сэрцам!» і «Збярэм партфель першакласніку» прыняла і калінкавіцкая моладзь. Напярэдадні новага навучальнага года яны наведалі дзяцей з апякунскіх і шматдзетных сем’яў і падарылі ім сабраныя падарункі.

Адрасную дапамогу апякунскім і шматдзетным сем’ям горада аказалі пярвічныя арганізацыі мясакамбіната, РАНС, станцыі Калінкавічы і мэблевага камбіната. Каб школьныя будні прыносілі радасць і карысць, бээрэсэмаўцы пастараліся максімальна ўкамплектаваць іх неабходнымі прыладамі.

Новенькія ранцы з рук першага сакратара раённага камітэта БРСМ Таццяны Аргуновай-Века атрымалі першакласнікі Вячаслаў Чарэднік і Яўген Майсеенка. Яна павіншавала хлапчукоў з Днём ведаў і пажадала ім новых дасягненняў і поспехаў у вучобе.

Падарункам школьнікі ўзрадаваліся, але разам з тым крыху разгубіліся ад аказанай увагі. Затое бацькі душэўна дзякавалі за нечаканую і прыемную падтрымку, якая прыйшлася вельмі дарэчы для іх сем’яў.

— Гэта — дапамога для бацькоў і нагода для радасці дзецям, — упэўненая Таццяна Аргунова-Века. —Шчаслівыя вочы і ўсмешкі гавораць больш, чым словы падзякі. Рады не толькі тыя, каму аказваем дапамогу, але і тыя, хто збірае партфелі і дарыць іх дзецям, таму што гэта ідзе ад сэрца. Асабіста ў мяне няма сумненняў: такую карысную справу трэба  працягваць. Акцыя завяршаецца, але не заканчваецца марафон добрых спраў: дабрыня не ведае межаў і часу.

knews.by

Партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту
Мэта99
Ганарымся, што навучылі
Беларуская натарыяльная палата
Дзяржаўны пагранічны камітэт
АДР
У дапамогу грамадзянам Украіны
Землеўпарадкавальная служба
Памяць (спіс землякоў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны)
Гомельаблмаёмасць
Інтэрнэт-рэсурсы