Адрас: 247710, г. Калінкавічы,
пл. Леніна, 1
Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by
Тэлефон: 8 (02345) 4 21 40; факс : 8 (02345) 3-17-12
Інавацыі
ў аграпрамысловым комплексе абмяркуюць на міжнароднай канферэнцыі ў Гомелі 4
лістапада
Гомель
/Кар. БЕЛТА/. IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Інавацыйныя
тэхналогіі ў аграпрамысловым комплексе: сёння і заўтра" пройдзе ў ААТ
"Гомсельмаш" 4 лістапада, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.
Форум
накіраваны на пашырэнне навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ў частцы
праектавання і пастаноўкі на вытворчасць інавацыйнай канкурэнтаздольнай тэхнікі
для патрэб сельскай гаспадаркі. У час канферэнцыі шырокаму колу спецыялістаў
будуць прадэманстраваны дасягненні сучаснага аграпрамысловага машынабудавання,
што пасадзейнічае пашырэнню экспартнага патэнцыялу прадпрыемстваў Беларусі.
Прадугледжана
шэсць асноўных тэматычных напрамкаў. У сваіх работах удзельнікі адлюструюць
стан, тэндэнцыі і напрамкі развіцця сельскагаспадарчага машынабудавання ў
галіне стварэння машын для ўборкі збожжавых культур, кармоў, караняклубняплодаў,
трактароў і мабільных энергетычных сродкаў. Будзе абагульнены таксама перадавы
вопыт і сучасныя метады праектавання і даследаванняў сельскагаспадарчых машын.
Удзельнікі
раскажуць таксама аб новых матэрыялах і тэхналогіях у галіне, метадах павышэння
канкурэнтаздольнасці агратэхнікі, яе надзейнасці і бяспекі. Асобны блок
матэрыялаў прысвечаны кааперацыйнаму супрацоўніцтву з сусветнымі кампаніямі ў
галіне сельгасмашынабудавання.
Прадаўжаецца
рэгістрацыя ўдзельнікаў. Прынятыя аргкамітэтам матэрыялы будуць выдадзены
асобным зборнікам пасля работы канферэнцыі, таксама па рашэнні
навукова-праграмнага камітэта канферэнцыі навуковыя артыкулы будуць
апублікаваны ў спецыялізаваных часопісах.
Арганізатарамі
міжнароднага форуму выступаюць ААТ "Гомсельмш" і Міністэрства
прамысловасці Беларусі.