Адрас: 247710, г. Калінкавічы,
пл. Леніна, 1
Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by
Тэлефон: 8 (02345) 4 21 40; факс : 8 (02345) 3-17-12
Пяць студэнтаў прадстаўляюць Беларусь на
чэмпіянаце свету па інтэлектуальных відах спорту
Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская каманда прымае ўдзел у чэмпіянаце свету сярод студэнтаў па інтэлектуальных відах спорту (шахматы і брыдж). Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства адукацыі, паведамляе БЕЛТА.
"У чэмпіянаце па шахматах
прымаюць удзел звыш 400 удзельнікаў з 32 краін. Беларусь прадстаўляюць студэнты
Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры Вячаслаў Зарубіцкі, Яна
Ільючык, Міхаіл Нікіценка, а таксама студэнты Гомельскага дзяржаўнага
ўніверсітэта імя Ф.Скарыны Максім Іваннікаў і Беларускага дзяржаўнага
ўніверсітэта Аляксей Краміч", - расказалі ў ведамстве.
Чэмпіянат прадоўжыцца да 30
кастрычніка на анлайн-платформах.
www.belta.by