Рус
En
By

Адрас: 247710, г. Калінкавічы,
пл. Леніна, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Тэлефон: 8 (02345) 4 21 40;  факс : 8 (02345) 3-17-12

Плошча імя У.І.Леніна Чыгуначны вакзал Белаграпрамбанк Помнік 125-годдзю Палескай чыгункі Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Воінскае пахаванне вул. Куйбышава Гарадскі парк Калінкавіцкі раённы выканаўчы камітэт Храм іконы Свята-Казанскай Божай Маці
Плошча імя У.І.Леніна

Навіны вобласці

8 жніўня 2019

Збожжавыя ўбраны ў Беларусі амаль з 70 працэнтаў плошчы

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) у гаспадарках Беларусі ўбраны амаль з 70 працэнтаў уборачнай плошчы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Так, па стане на 6 жніўня гэтыя культуры ўбраны больш як з 1 498 тыс. га, што складае 69,3 працэнта ад запланаванага. У засекі пакладзена больш за 4 млн 829 тыс. т збожжа.

У лідарах Брэсцкая вобласць. Тут убрана каля 94 працэнтаў плошчы, намалочана больш за 1 млн 129 тыс. т збожжа. Аграрыі Гродзенскай вобласці ўбралі 80 працэнтаў плошчы, намалаціўшы 995 тыс. т збожжа. У тройцы лідараў уборачнай кампаніі Мінская вобласць. Тут план па ўборцы збожжавых і зернебабовых выкананы больш як на 68 працэнтаў, намалот складае 1 мільён 187 тыс. т.

У гаспадарках Гомельскай і Магілёўскай абласцей збожжавыя і зернебабовыя ўбраны больш як з 66 працэнтаў і 64 працэнтаў адпаведна, намалочана ў гэтых рэгіёнах 497 тыс. т і 517,6 тыс. т збожжа адпаведна.

У Віцебскай вобласці ўбрана крыху больш за 45 працэнтаў плошчы. Аграрыі намалацілі 504 тыс. т збожжа.

Усяго ў бягучым годзе пад збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы, грэчкі і проса) адведзена 2 млн 162 тыс. га. План паставак збожжа ў лік дзяржзаказу складае 815 тыс. т. На 6 жніўня заданне выканана на 62 працэнты (505,5 тыс. т).

Прадаўжаецца ў гаспадарках і ўборка піваварнага ячменю. У цэлым пад гэту культуру адведзена крыху больш за 48 тыс. га. Ужо ўбрана 26,6 тыс. га, гэта больш за 55 працэнтаў. Намалочана пры гэтым больш за 93 тыс. т, сярэдняя ўраджайнасць складае 35,2 ц/га.

У лік дзяржзаказу плануецца паставіць 84,2 тыс. т піваварнага ячменю. Паводле даных на 6 жніўня, заданне выканана на чвэрць (пастаўлена 21,6 тыс.т).-0-

Партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту
Мэта99
Ганарымся, што навучылі
Беларуская натарыяльная палата
Дзяржаўны пагранічны камітэт
АДР
У дапамогу грамадзянам Украіны
Землеўпарадкавальная служба
Памяць (спіс землякоў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны)
Гомельаблмаёмасць
Інтэрнэт-рэсурсы