Рус
En
By

Адрас: 247710, г. Калінкавічы,
пл. Леніна, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Тэлефон: 8 (02345) 4 21 40;  факс : 8 (02345) 3-17-12

Плошча імя У.І.Леніна Чыгуначны вакзал Белаграпрамбанк Помнік 125-годдзю Палескай чыгункі Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Воінскае пахаванне вул. Куйбышава Гарадскі парк Калінкавіцкі раённы выканаўчы камітэт Храм іконы Свята-Казанскай Божай Маці
Плошча імя У.І.Леніна

Навіны рэспублікі

3 лістапада 2020

Дыялогавыя пляцоўкі трэба прадоўжыць у галіновым напрамку – меркаванне

Брэст /Кар. БЕЛТА/. Дыялогавыя пляцоўкі, якія датычацца ўнясення змяненняў у Асноўны закон краіны, трэба прадоўжыць у галіновым напрамку. Такое меркаванне выказала карэспандэнту БЕЛТА старшыня Брэсцкага гарадскога савета ветэранаў Марыя Гладун.

 

Кіраўнік гарадской ветэранскай арганізацыі не толькі актыўна ўдзельнічае ў рэгіянальных дыялогавых пляцоўках па актуальных пытаннях рэфармавання грамадства і дзяржавы, але і выступала ў ролі мадэратара адной з панэльных дыскусій. Сустрэча адбылася па ініцыятыве гарадскога каардынацыйнага савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый.

 

"Мы абмяркоўвалі тое, што нам больш зразумела і блізка - партыйнае будаўніцтва, перавагі і недахопы мажарытарнай выбарчай сістэмы, маладзёжную палітыку. Але ў Канстытуцыі 146 артыкулаў, ёсць такія, якія патрабуюць увагі і прапаноў з боку прафесіяналаў сваёй справы. Таму мы прыйшлі да высновы, што ёсць неабходнасць прадоўжыць дыскусіі, але ў галіновым напрамку, у працоўных калектывах", - адзначыла Марыя Гладун.

 

Яна звярнула ўвагу на важнасць канструктыўнага дыялогу і магчымасць для кожнага неабыякавага грамадзяніна прадставіць сваё бачанне канстытуцыйна-прававой рэформы.

 

"Рэформа Канстытуцыі - справа вельмі сур'ёзная. Не павінна быць рэформа дзеля рэформы, каб дагадзіць камусьці. Яна павінна быць добра прадуманай, узважанай, таму што гэта не той выпадак, каб рызыкаваць. Нам неабходна выйсці на найлепшы варыянт, калі нешта рэфармуем. Магчымасць і жаданне выказацца на дыялогавых пляцоўках ёсць. І добра, што тэрмін правядзення гэтых дыскусій прадоўжаны", - падагульніла кіраўнік Брэсцкай гарадской ветэранскай арганізацыі.

 

www.belta.by

Партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту
Мэта99
Ганарымся, што навучылі
Беларуская натарыяльная палата
Дзяржаўны пагранічны камітэт
АДР
Землеўпарадкавальная служба
Памяць (спіс землякоў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны)
Гомельаблмаёмасць
Інтэрнэт-рэсурсы