Рус
En
By

Адрас: 247710, г. Калінкавічы,
пл. Леніна, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Тэлефон: 8 (02345) 4 21 40;  факс : 8 (02345) 3-17-12

Плошча імя У.І.Леніна Чыгуначны вакзал Белаграпрамбанк Помнік 125-годдзю Палескай чыгункі Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Воінскае пахаванне вул. Куйбышава Гарадскі парк Калінкавіцкі раённы выканаўчы камітэт Храм іконы Свята-Казанскай Божай Маці
Плошча імя У.І.Леніна

Навіны рэспублікі

20 лістапада 2020

Лаўроў наведае Беларусь 25-26 лістапада


Сяргей Лаўроў. Фота з архіва ТАСС
Сяргей Лаўроў. Фота з архіва ТАСС

19 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў 25-26 лістапада наведае з візітам Беларусь. Аб гэтым праінфармавала сёння на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава, паведамляе БЕЛТА.

 

"25-26 лістапада міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў наведае Мінск з рабочым візітам для ўдзелу ў сумесным пасяджэнні калегіі міністэрстваў замежных спраў Расіі і Беларусі", - сказала Марыя Захарава. Паводле яе слоў, праграмай візіту таксама прадугледжаны перагаворы Сяргея Лаўрова з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем.

 

Паводле слоў Марыі Захаравай, бакі маюць намер абмеркаваць існуючую ў Беларусі сітуацыю і ключавыя пытанні двухбаковага і міжнароднага парадку дня. "На сумесным пасяджэнні калегій нашых знешнепалітычных ведамстваў 26 лістапада будзе разгледжана выкананне праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі Саюзнай дзяржавы на 2020-2021 гады, уключаючы каардынацыю дзеянняў у міжнародных арганізацыях, ЕАЭС, АДКБ, СНД", - паведаміла прадстаўнік МЗС РФ.

 

Будуць закранацца таксама стан адносін з Еўрасаюзам, магчымасці ўдзелу АДКБ у аперацыях ААН па падтрыманні міру, перспектывы фарміравання Вялікага еўразійскага партнёрства праз спалучэнне інтэграцыйных працэсаў, а таксама ўзаемадзеянне ў сферы міжнароднай інфармацыйнай бяспекі. "Па выніках пасяджэння плануецца падпісанне сумесных дакументаў, у тым ліку план кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў на 2021 год і пастанова калегій, у якой знойдзе адлюстраванне праблематыка дамоўленасцей па разгледжаных пытаннях", - дадала Марыя Захарава.-0-

Партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту
Мэта99
Ганарымся, што навучылі
Беларуская натарыяльная палата
Дзяржаўны пагранічны камітэт
АДР
Землеўпарадкавальная служба
Памяць (спіс землякоў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны)
Гомельаблмаёмасць
Інтэрнэт-рэсурсы