Рус
En
By

Адрас: 247710, г. Калінкавічы,
пл. Леніна, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Тэлефон: 8 (02345) 4 21 40;  факс : 8 (02345) 3-17-12

Плошча імя У.І.Леніна Чыгуначны вакзал Белаграпрамбанк Помнік 125-годдзю Палескай чыгункі Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Воінскае пахаванне вул. Куйбышава Гарадскі парк Калінкавіцкі раённы выканаўчы камітэт Храм іконы Свята-Казанскай Божай Маці
Плошча імя У.І.Леніна

Навіны рэспублікі

19 верасня 2019

Лукашэнка прадоўжыў дзеянне праграмы сямейнага капіталу на 2020-2024 гады

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэрмін дзеяння праграмы сямейнага капіталу прадаўжаецца з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2024 года з пашырэннем напрамкаў яго датэрміновага выкарыстання зыходзячы з інтарэсаў шматдзетных сем'яў. Гэта прадугледжана ўказам нумар 345 "Аб сямейным капітале", які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Фарміраванне сямейнага капіталу будзе ажыццяўляцца ў беларускіх рублях, з базавым памерам на 1 студзеня 2020 года Br22,5 тыс.

Пры гэтым для захавання пакупной здольнасці памер сямейнага капіталу будзе штогод індэксавацца ў залежнасці ад тэмпаў росту спажывецкіх цэн. Указам таксама прадугледжана, што права на назначэнне сямейнага капіталу маюць грамадзяне Беларусі пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей, калі з улікам народжанага (усыноўленага, удачаронага) дзіцяці ў сям'і выхоўваюцца не менш як трое дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.

Назначэнне сямейнага капіталу ажыццяўляецца пры звароце ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы. Права на зварот за назначэннем сямейнага капіталу можа быць рэалізавана на працягу 6 месяцаў з дня нараджэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга і наступных дзяцей, а права на распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу - пасля заканчэння 18 гадоў з даты нараджэння дзіцяці, у сувязі з нараджэннем (усынаўленнем, удачарэннем) якога сям'я набыла права на назначэнне сямейнага капіталу. 

Пасля заканчэння 18 гадоў з даты нараджэння дзіцяці, у сувязі з нараджэннем (усынаўленнем, удачарэннем) якога сям'я набыла права на сямейны капітал, сродкі сямейнага капіталу могуць быць выкарыстаны на паляпшэнне жыллёвых умоў, атрыманне адукацыі, паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя, фарміраванне накапляльнай пенсіі маці. 

Датэрмінова сродкі сямейнага капіталу могуць быць выкарыстаны на паляпшэнне жыллёвых умоў шматдзетных сем'яў, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў; атрыманне паслуг у сферы адукацыі (для аплаты навучання пры атрыманні членамі сям'і сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыі ў дзяржаўных установах адукацыі); атрыманне платных медыцынскіх паслуг, што аказваюцца арганізацыямі аховы здароўя. 

Парадак і канкрэтныя мэты выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу, а таксама парадак і ўмовы іх датэрміновага выкарыстання ўстанаўліваюцца Саветам Міністраў. Гэтыя сродкі будуць размяшчацца ва ўклады (дэпазіты) "Сямейны капітал" у ААТ "ААБ Беларусбанк". Сродкі, адносна якіх грамадзяне не звярнуліся на працягу 3 гадоў пасля заканчэння 18 гадоў з даты нараджэння дзіцяці, у сувязі з нараджэннем (усынаўленнем, удачарэннем) якога сям'я набыла права на назначэнне сямейнага капіталу, або нявыкарыстаныя на працягу 5 гадоў пасля падачы заявы аб распараджэнні імі, падлягаюць вяртанню ў рэспубліканскі бюджэт. У мэтах забеспячэння роўных магчымасцей для шматдзетных сем'яў, якім сямейны капітал назначаны раней (па праграме 2015-2019 гадоў), указам таксама прадастаўлена ім права на датэрміновае выкарыстанне гэтых сродкаў па пералічаных напрамках.

belta.by

 


Партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту
Мэта99
Ганарымся, што навучылі
Беларуская натарыяльная палата
Дзяржаўны пагранічны камітэт
АДР
У дапамогу грамадзянам Украіны
Землеўпарадкавальная служба
Памяць (спіс землякоў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны)
Гомельаблмаёмасць
Інтэрнэт-рэсурсы