Адрас: 247710, г. Калінкавічы,
пл. Леніна, 1
Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by
Тэлефон: 8 (02345) 4 21 40; факс : 8 (02345) 3-17-12
Цукровыя
буракі ў Беларусі ўбралі амаль з 80 працэнтаў плошчаў
Мінск
/Кар. БЕЛТА/. Цукровыя буракі ў Беларусі ўбралі з 65,4 тыс. га, што складае
79,3 працэнта ўборачнай плошчы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную
інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле
даных на 2 лістапада, сабрана 3,105 млн т цукровых буракоў пры сярэдняй
ураджайнасці 475 ц/га. Цукрыстасць буракоў складае 16,25 працэнта. Што
датычыцца іншай агародніны, беларускія аграрыі правялі ўборачныя работы на 5,28
тыс. га (88,1 працэнта ад плана), сабрана 133,9 тыс. т пры ўраджайнасці 253,8
ц/га.
Кукурузу
ўбралі з 1,071 млн га (87,9 працэнта запланаванай плошчы). На сілас і зялёны
корм убрана 947,6 тыс. га (94,3 працэнта плана), сабрана 22,093 млн т зялёнай
масы пры ўраджайнасці 233,2 ц/га. Уборка кукурузы на зерне таксама
прадаўжаецца: работы праведзены на 123,6 тыс. га (57,8 працэнта плана),
намалочана 859,1 тыс. т.
Усяго
па краіне намалочана 8,918 млн т збожжа разам з кукурузай пры сярэдняй
ураджайнасці 38,5 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала
34,4 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі 2,2 млн т збожжа, у Гродзенскай - 1,7
млн т, Брэсцкай - 1,5 млн т, Магілёўскай - 1,2 млн т, Віцебскай - звыш 1,1 млн
т, Гомельскай - больш за 1 млн т.
У
Беларусі нарыхтавана 13,728 млн т сенажу (108,9 працэнта) і 18,981 млн т сіласу
(99 працэнтаў). Усяго ў гэтым годзе планавалася атрымаць 9,3 млн т кармавых
адзінак травяных кармоў. Да гэтага часу нарыхтавана 101,6 працэнта плана.
www.belta.by