Рус
En
By

Адрас: 247710, г. Калінкавічы,
пл. Леніна, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Тэлефон: 8 (02345) 4 21 40;  факс : 8 (02345) 3-17-12

Плошча імя У.І.Леніна Чыгуначны вакзал Белаграпрамбанк Помнік 125-годдзю Палескай чыгункі Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Воінскае пахаванне вул. Куйбышава Гарадскі парк Калінкавіцкі раённы выканаўчы камітэт Храм іконы Свята-Казанскай Божай Маці
Плошча імя У.І.Леніна

Навіны рэспублікі

3 лістапада 2020

У Беларусі завяршаецца ўборка кукурузы на сілас

Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі завяршаецца ўборка кукурузы на сілас і зялёны корм, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 3 лістапада, кукурузу ўбралі з 1,081 млн га (88,7 працэнта запланаванай плошчы). На сілас і зялёны корм убрана 952,6 тыс. га (94,7 працэнта плана), сабрана 22,181 млн т зялёнай масы пры ўраджайнасці 232,9 ц/га. Уборка кукурузы на зерне прадаўжаецца: работы праведзены на 129 тыс. га (60,5 працэнта плана), намалочана 893,6 тыс. т.

Цукровыя буракі ў Беларусі ўбралі з 66,5 тыс. га, што складае 80,8 працэнта ўборачнай плошчы. Сабрана 3,167 млн т пры сярэдняй ураджайнасці 476 ц/га. Цукрыстасць буракоў складае 16,25 працэнта. Што датычыцца іншай агародніны, беларускія аграрыі правялі ўборачныя работы на 5,31 тыс. га (88,7 працэнта ад плана), сабрана 135,4 тыс. т пры ўраджайнасці 254,8 ц/га.

Усяго па краіне намалочана 8,953 млн т збожжа разам з кукурузай пры сярэдняй ураджайнасці 38,5 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 34,5 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі 2,2 млн т збожжа, у Гродзенскай - 1,7 млн т, Брэсцкай - 1,5 млн т, Магілёўскай - 1,2 млн т, Віцебскай - звыш 1,1 млн т, Гомельскай - больш за 1 млн т.

У Беларусі нарыхтавана 13,749 млн т сенажу (109,1 працэнта) і 19,066 млн т сіласу (99,5 працэнта). Усяго на гэты момант нарыхтавана 9,5 млн т кармавых адзінак травяных кармоў (101,9 працэнта плана).

www.belta.by

Партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту
Мэта99
Ганарымся, што навучылі
Беларуская натарыяльная палата
Дзяржаўны пагранічны камітэт
АДР
Землеўпарадкавальная служба
Памяць (спіс землякоў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны)
Гомельаблмаёмасць
Інтэрнэт-рэсурсы