Рус
En

Адрес: 247710, г.Калинковичи,
пл. Ленина, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Телефон/факс: 8 (02345) 3-17-12

Храм иконы Свято-Казанской Божьей матери Фонд социальной защиты населения Калинковичский районный исполнительный комитет Белагропромбанк Железнодорожный вокзал Памятник 125-летию Полесской железной дороги Воинское захоронение ул.Куйбышева Площадь им. В.И.Ленина Городской парк
Храм иконы Свято-Казанской Божьей матери

Новости района

28 июля 2014

Час дорага каштуе на жніве

У раённым спаборніцтве сярод экіпажаў камбайнаў на ўборцы зерневых і зернебабовых культур трэці тыдзень запар лідарства па другой групе камбайнаў трымае экіпаж ААТ “Прудокскае” у складзе Уладзіміра і Юрыя Гарыстаў (здымак 1), а другое месца сярод маладзёжных экіпажаў – Аляксандр Стома і Андрэй Коўгар з той жа гаспадаркі (здымак 2).

IMG_5249

Па стану на 21 ліпеня, экіпаж у складзе Уладзіміра і Юрыя Гарыстаў раннія зерневыя і зернебабовыя культуры ўбраў на плошчы 132 гектары і намалаціў пры гэтым звыш 400 тон збожжа. Што да маладзёжнага экіпажа ў складзе Аляксандра Стомы і Андрэя Коўгара, то на іх рахунку 43 гектары і 200 тон збожжа.

Усяго ж у гаспадарцы да ўборкі даведзена 1408 гектараў зерневых і зернебабовых культур. Па стану на 21 ліпеня яны ўбраны на плошчы 386 гектараў, пры ўраджайнасці 30 ц/га атрымана звыш 1170 тон збожжа.

IMG_5238

У пятніцу вечарам, калі мы наведалі гаспадарку, камбайны ўбіралі жыта на клетцы паміж Прудком і Шарэйкамі. У той дзень ад спякоты нельга было схавацца нават у цяні, часам нават тэхніка не вытрымлівала. А людзі працавалі. Тройчы на нашых вачах камбайны спыняліся, і камбайнеры чысцілі жаткі, якія забіваліся саломай. Аднаго разу давялося ўступіць у справу магутнаму МТЗ-3522, каб выцягнуць камбайн з поўным бункерам з тарфяніку. Ужо двойчы Уладзіміру і Юрыю Гарыстам прыходзілася спыняць работу, каб адрамантаваць камбайн. Але паломкі былі нязначныя, і машына ў той жа дзень вярталася на ніву. Пра тое, наколькі рупліва спраўляліся яны з гэтай задачай, сведчыць іх лідарства на ўборцы ў раённым спаборніцтве. Так што час дорага каштуе на жніве, і з тэхнікай трэба абыходзіцца ашчадна.

IMG_5221

На ўскрайку поля, што паміж Прудком і Крышычамі, мы сустрэлі намесніка дырэктара па вытворчасці Галіну Сіраш. Па ніве тым часам хадзіў камбайн “Ліда”. Магчыма, адзіны рабочы агрэгат гэтай маркі ў раёне. Ім кіруе шматвопытны камбайнер Андрэй Варабей, а памочнікам у яго сын Андрэй. Як паведаміла Галіна Сіраш, гэта вядзецца ўборка насеннага трыцікале. Важная і адказная задача, якую можна даверыць толькі вопытнаму, уважліваму і акуратнаму камбайнеру. А такім і з’яўляеццца экіпаж у складзе бацькі і сына Вараб’ёў (здымак 3). Толькі на хвіліну і прыпыніўся камбайн, калі дайшоў да краю нівы, крыху пагутарылі, а потым Андрэй Рыгоравіч сказаў: “Добра, нам далей трэба ўбіраць, час дорага каштуе на жніве”. І з сынам Андрэем зноў забраліся ў камбайн, які плаўна пайшоў па ніве, быццам, карабель па хвалях.

Опрос
Какие у Вас возникают проблемы в работе жилищно-коммунального хозяйства?














Память (список земляков, погибших в годы Великой Отечественной войны
Деноминация -2016
Землеустроительная служба
В помощь гражданам Украины
веб-портал ЕГР
Государственный пограничный комитет
Белорусская нотариальная палата
Гордимся, что научили
#МАЁЙКРАІНЕ
Цель99
Портал информационной поддержки экспорта
Интернет-ресурсы