Рус
En

Адрес: 247710, г.Калинковичи,
пл. Ленина, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Телефон/факс: 8 (02345) 3-17-12

Железнодорожный вокзал Храм иконы Свято-Казанской Божьей матери Памятник 125-летию Полесской железной дороги Городской парк Калинковичский районный исполнительный комитет Белагропромбанк Фонд социальной защиты населения Площадь им. В.И.Ленина Воинское захоронение ул.Куйбышева
Железнодорожный вокзал

Новости района

1 сентября 2017

Як у Каплічах запальвалі новыя зоркі

снимок 048

Цэлае сузор’е новых зорак успыхнула ў мінулую суботу на небасхіле аграгарадка Каплічы. Менавіта ў гэты сонечны дзень там адбылося традыцыйнае свята вёскі.
Што Каплічы адпачываюць, чуваць было здалёк: гучала музыка, наваколле абуджалася песнямі і смехам, а ўсіх гасцей, што завіталі на агеньчык, вядучыя сустракалі шчырым прывітаннем.
У гонар сваіх аднавяскоўцаў арганізатары свята “запалілі” з дзясятак сімвалічных зорак: Зорку Кахання, Зорку Здароўя, Зорку Узаемаразумення, Зоркі Дабрабыту, Натхнення і іншыя.
На адкрытай святочнай пляцоўцы была арганізавана выстава народнай творчасці мясцовых умельцаў, працавалі гандлёвыя кропкі.

снимок 034
Непадалёку размясцілася выстава тэхнікі мясцовай гаспадаркі і Капліцкага лясніцтва. Кожны ўдзельнік свята мог не толькі агле-дзець магутны камбайн, трактары і лясныя маніпулятары, а і пасядзець у кабіне, зрабіць здымак на памяць. Таму да тэхнікі было не прабіцца: зрабіць сэлфі за штурвалам камбайна выстраілася цэлая чарга з дзяцей і падлеткаў.

снимок 158
Не менш гледачоў сабралася і каля выставы амуніцыі, тэхнікі і зброі часоў Вялікай Айчыннай вайны, якую прывезлі на свята ў Каплічы ўдзельнікі Калінкавіцка-Мазырскага ваенна-гістарычнага клуба “Пошук”. Сфатаграфавацца з чырвонаармейцамі, партызанамі і нямецкімі салдатамі са зброяй у руках было шмат жадаючых.

снимок 051
Адкрыццё, як і належыць, было ўрачыстым. З цёплымі словамі да адвяскоўцаў звярнуўся старшыня Капліцкага сельвыканкама Генадзь Кавальчук:
— Наперадзе восень – работ восем. Для гэтага нам спатрэбіцца шмат моцы і здароўя. Немалаважную ролю ў гэтай справе іграе і добры настрой. А дзе ж зарадзіцца моцай, настроем і весялосцю, як не разам са сваімі суседзямі на свяце роднай вёскі?

снимок 062
Генадзій Віктаравіч павіншаваў усіх жыхароў і гасцей аграгарадка з чарговай гадавінай населенага пункта, пажадаў вяскоўцам здароўя і дабрабыту.

снимок 271
Затым на пляцоўку выйшлі вядучыя мерапрыемства – Святлана Буднік і Наталля Пінчук. Яны пазнаёмілі гледачоў з асноўнымі падзеямі з жыцця Каплічаў, якія, згодна пісьмовых крыніц, вядомы яшчэ з 16 стагоддзя, узгадалі землякоў, якія бязвінна загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З павагай успомнілі і тых, хто вярнуўся з фронту з узнагародамі.

снимок 146
Сёння ў аграгарадку пражывае 490 жыхароў. Ён мае развітую інфраструктуру: ёсць Цэнтр куль-туры і спорту, аддзяленне сувязі, амбулаторыя, дзіцячы сад, аддзяленне “Беларусбанк”, лясніцтва, КБА, некалькі крам. Большасць дарослага насельніцтва працуе ў мясцовай гаспадарцы ААТ “Каплічы”.
Тых жа, хто раней да сёмага поту шчыраваў на калгасных палях, фермах і сенажацях, засталося нямнога. І таму былых працаўнікоў гаспадаркі, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку, на свяце ўшаноўвалі ўсёй вёскай.

снимок 132
З гэтай нагоды на сцэну запрасілі кіраўніка ААТ “Каплічы” Мікалая Шутава, які выказаў шчырыя словы ўдзячнасці ветэранам працы і ўручыў ім каштоўныя падарункі.
Шмат цёплых слоў было сказана ў адрас настаўнікаў, медработнікаў, супрацоўнікаў лясніцтва, аддзялення сувязі, установы культуры, ветэранаў вайны і працы.

снимок 230
Асобную ўдзячнасць выказалі жанчынам-маці, чые сыны сёння праходзяць тэрміновую службу ў арміі, адзначылі воінаў-інтэрнацыяналістаў, самага малодшага і старэйшага жыхара вёскі. Павіншавалі маладажонаў і юбіляраў.

снимок 342
Не засталіся без увагі і гаспадары лепшых падворкаў, дзякуючы якім вёска квітнее і мае дагледжаны выгляд.
Пасля ўрачыстай часткі і віншаванняў распачаўся аўкцыён сельскагаспадарчай прадукцыі, на якім прадалі некалькі цюкоў саломы і сена, мяхоў з зернем.

снимок 235
Тыя, хто ўжо паспеў зрабіць запасы на зіму, частаваліся шашлыкамі і іншымі прысмакамі за столікамі непадалёку. Да спадобы ўдзельнікам свята прый-шлася і наварыстая ўха, якую бясплатна разлівалі па талерках на палявой кухні.

снимок 257
На працягу свята сваімі спевамі гледачоў радавалі самадзейныя каплічскія артысты: Леанід Стрэльчанка, Галіна Малашчанка, Марыя Зелянкова, Алена Сазоненка, Алена Макушынская, Алена Крэк, Марыя Люлянкова і Надзея Каляда. Затым да іх далучыліся і прыезджыя – павіншаваць жыхароў са святам прыехаў творчы калектыў Антонаўскага СДК і вакальны ансамбль “Альва” з Калінкавіцкага цэнтра адпачынку.

снимок 187
Адным словам, свята атрымалася: добрае, светлае, вясёлае. Ды і з надвор’ем вяскоўцам пашанцавала.

http://www.knews.by/

Опрос
Какие у Вас возникают проблемы в работе жилищно-коммунального хозяйства?














Память (список земляков, погибших в годы Великой Отечественной войны
Деноминация -2016
Землеустроительная служба
В помощь гражданам Украины
веб-портал ЕГР
Государственный пограничный комитет
Белорусская нотариальная палата
Гордимся, что научили
#МАЁЙКРАІНЕ
Цель99
Портал информационной поддержки экспорта
Интернет-ресурсы