Рус
En

Адрес: 247710, г.Калинковичи,
пл. Ленина, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Телефон/факс: 8 (02345) 3-17-12

Калинковичский районный исполнительный комитет Храм иконы Свято-Казанской Божьей матери Железнодорожный вокзал Площадь им. В.И.Ленина Воинское захоронение ул.Куйбышева Белагропромбанк Фонд социальной защиты населения Памятник 125-летию Полесской железной дороги Городской парк
Калинковичский районный исполнительный комитет

Новости района

18 апреля 2017

Каб ураджай атрымаць, трэба вясной папрацаваць

трактор

Аб’ёмы работ вясной у полі вельмі значныя і разнастайныя. І ад таго, наколькі граматна і своечасова яны будуць выкананы, без перабольшвання, залежыць велічыня восеньскага каравая і эканамічны поспех гаспадаркі.

Віды на будучы ўраджай грунтуюцца не толькі на якасці насення, колькасці ўнесеных угнаенняў і аптымальных тэрмінах сяўбы, але і на добрасумленнай рабоце механізатараў, іх адказным стаўленні да выканання сваіх абавязкаў.

Можна сказаць, што сельгаспрадпрыемству “Даманавічы-Агра” у гэтых адносінах пашчасціла. Сярод лідараў на вясенніх палявых работах з гэтай гаспадаркі не адзін механізатар. І кожны з вялікім практычным вопытам працы, выдатна ведае сваю работу і давераную тэхніку.

На сяўбе зерневых вызначаецца Уладзімір Лышчанка, на рахунку якога ўжо тысяча засеяных гектараў. Уладзіміра Рыгоравіча мы засталі ў полі за Тарканамі, дзе пасля абеду ён загружаў “Кейс-310 Амазон” насеннем яравога ячменю.

Уладзімір Лышчанка

Уладзімір Лышчанка

 

—Надвор’е, бачыце, не зусім спрыяльнае, – па-гаспадарску разважае механізатар. – Глеба не вельмі прагрэлася. Прынамсі, кукурузу яшчэ ранавата сеяць. Добра, што ў гэтым годзе хоць вільгаці хапае.

Літаральна праз дарогу ад Уладзіміра Лышчанкі на магутным МТЗ-3522 працаваў Аляксандр Вішнеўскі. На падрыхтоўцы глебы механізатар з’яўляецца лідарам у раёне, на ягоным рахунку амаль тысяча гектараў. Так што стараннасці Аляксандру Адамавічу не займаць. Прынамсі, як і вопыту. Механізатарскую справу ён ведае дасканала, з трактарам знаёмы з сёмага класа. Справа ў тым, што трактарыстам некалі працаваў ягоны бацька, і  таму Аляксандр з тэхнікай на “ты” ужо шмат гадоў.

IMG_8941

Аляксандр Вішнеўскі

На ўнясенні мінеральных угнаенняў вызначыўся механізатар той жа гаспадаркі Валерый Супрун. На ягоным рахунку звыш дзве тысячы гектараў. На той момант, як мы сустрэліся, Валерый Сяргеевіч вёў сяўбу шматгадовых траў у полі за Казанскам. Расказаў, што навясны агрэгат “Ленар”, які працуе ад электрапрываду, умельцы гаспадаркі прыстасавалі да “Расы”. Цяпер работа ідзе не толькі хутка і якасна, але і са значнай эканоміяй.

IMG_8888

Валерый Супрун

Між тым работы бягучай вясной у гаспадарцы хапае не толькі для “Расы”. Ужо завершана падкормка азімых зерневых на плошчы ў 4700 га, шматгадовых траў на 410 га, сенакосаў і пашаў на 880 га, засеяна 170 га шматгадовых і 70 га аднагадовых траў. Згодна з заданнем, пад яравую сяўбу ў “Даманавічы-Агра” трэба падрыхтаваць 3923 гектараў, у тым ліку дзве з паловай тысячы – пад кукурузу. Таму і шчыруюць у полі механізатары з раніцы да вечара. Не на словах ведаюць: каб ураджай атрымаць, трэба вясной папрацаваць.

http://www.knews.by/

Опрос
Какие у Вас возникают проблемы в работе жилищно-коммунального хозяйства?














Память (список земляков, погибших в годы Великой Отечественной войны
Деноминация -2016
Землеустроительная служба
В помощь гражданам Украины
веб-портал ЕГР
7-Я БИРЖА СУБКОНТРАКТОВ В ПРОМЫШЛЕННОСТИ
Государственный пограничный комитет
Белорусская нотариальная палата
Гордимся, что научили
Цель99
Портал информационной поддержки экспорта
Экономический форум
Интернет-ресурсы