Рус
En

Адрес: 247710, г.Калинковичи,
пл. Ленина, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Телефон/факс: 8 (02345) 3-17-12

Железнодорожный вокзал Белагропромбанк Фонд социальной защиты населения Площадь им. В.И.Ленина Воинское захоронение ул.Куйбышева Городской парк Памятник 125-летию Полесской железной дороги Калинковичский районный исполнительный комитет Храм иконы Свято-Казанской Божьей матери
Железнодорожный вокзал

Новости района

21 июля 2014

Лідыруюць экіпажы КСУП «50 год БССР»

Гаспадаркі раёна актыўна прыступілі да ўборкі збожжа. У бягучым годзе неабходна ўбраць амаль 26 тысяч гектараў зерневых і зернебабовых культур. Няўстойлівае надвор’е ўносіць істотныя карэктывы ў планы хлебаробаў, а таму варта не ўпусціць спрыяльны час, каб у аптымальны тэрмін завяршыць уборку і не страціць ніводнага зерня.

Літаральна з першых дзён у лідары раённага спаборніцтва сярод экіпажаў камбайнаў выйшлі экіпажы КСУП “50 год БССР”. У першай групе камбайнаў лідарства захапілі Уладзімір Рубан і Руслан Лешчанка.

Камбайнам КЗС-1218 яны ўбралі звыш 100 гектараў азімага жыта і намалацілі больш за 340 тон збожжа.

Другое месца ў другой групе камбайнаў займае экіпаж у складзе Мікалая Сакуна і Аляксандра Сакуна, якія працуюць на камбайне КЗС-10К.

На плошчы звыш 120 гектараў яны намалацілі амаль 280 тон збожжа. Безумоўным лідарам на адвозцы зерня з’яўляецца вадзіцель гэтай жа гаспадаркі Аляксей Давыдчык, на рахунку якога больш за 880 тон.

Сёлета ў КСУП “50 год БССР” пад зерневымі і зернебабовымі культурамі занята плошча ў 1593 гектары. З іх азімае жыта займае больш як 580 гектараў. Гаспадарка першай завяршыла і ўборку азімага рапсу. Пры ўраджайнасці 19 ц/га тут атрымалі 422 тоны зерня, самастойна давялі да кандыцыйнай вільготнасці і здалі дзяржаве.

Па словах кіраўніка гаспадаркі Сяргея Судаса, да ўборкі каштоўнай культуры рыхтаваліся загадзя: правялі рамонт тэхнікі, у тым ліку сушылкі, якую адразу і запусцілі ў работу. Вільготнасць азімага рапсу была ў межах 32%, што дазволіла пазбегнуць значных страт.

З рапсам камбайнеры справіліся за тыдзень, а потым дапамаглі ПУП “Аўцюкі” ў той жа справе. Сёння на ніве працуе сем камбайнаў, на кожны з якіх прыходзіцца нагрузка ў 227 гектараў. І калі будзе спрыяць надвор’е, хлебаробы збяруць добры ўраджай. /газета “Калінкавіцкія навіны”

Опрос
Какие у Вас возникают проблемы в работе жилищно-коммунального хозяйства?














Память (список земляков, погибших в годы Великой Отечественной войны
Деноминация -2016
Землеустроительная служба
В помощь гражданам Украины
веб-портал ЕГР
Государственный пограничный комитет
Белорусская нотариальная палата
Гордимся, что научили
#МАЁЙКРАІНЕ
Цель99
Портал информационной поддержки экспорта
Интернет-ресурсы