Рус
En

Адрес: 247710, г.Калинковичи,
пл. Ленина, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Телефон/факс: 8 (02345) 3-17-12

Памятник 125-летию Полесской железной дороги Белагропромбанк Железнодорожный вокзал Храм иконы Свято-Казанской Божьей матери Площадь им. В.И.Ленина Городской парк Воинское захоронение ул.Куйбышева Калинковичский районный исполнительный комитет Фонд социальной защиты населения
Памятник 125-летию Полесской железной дороги

Новости района

29 июля 2014

Працэс уборкі адладжаны

Уборачная кампанія ў гаспадарках раёна з нарастаючым тэмпам перасягнула экватар. Па стану на 28 ліпеня зерневыя і зернебабовыя культуры зжаты на 58% плошчы, намалочана звыш 47 тысяч тон збожжа.

Важкі ўклад у агульнараённую справу ўносяць хлебаробы сельгаспрадпрыемства “Даманавічы-агра”. Кожны ўборачны дзень яны атрымліваюць у сярэднім па 32 цэнтнеры з гектара. Дзякуючы іх штодзённай напружанай працы і адказнаму стаўленню да выканання сваёй работы сёння ў гаспадарцы самы высокі вал збожжа – амаль 7 тысяч тон. Плошча зерневых і зернебабовых, даведзеная да ўборкі, складае амаль 3900 гектараў, а працэнт убранай плошчы ідзе на адным узроўні з сярэднераённым паказчыкам.

IMG_5595

Высокія вытворчыя вынікі і якасць у працы паказваюць бацька і сын Бічовы (здымак 1). Для Мікалая Уладзіміравіча гэта ўжо чацвёртая ўборачная, на якой ён працуе з сынам Станіславам. На працягу ўборачнай іх экіпаж нязменна сярод лідараў не толькі ў гаспадарцы, але і ў раённым спаборніцтве. На рахунку сямейнага экіпажа Бічовых больш 400 гектараў убранай плошчы і ён наблізіўся да 1000 тон намалочанага збожжа.

IMG_5599

Камбайны адзін за другім ідуць па ніве, а на ўскрайку поля вадзіцелі Рыгор Піліпейка і Аляксандр Севярын (здымак 2) чакаюць, калі збожжам напоўняцца бункеры. Першы з іх працуе майстрам працоўнага навучання аграрнага каледжа, другі – вадзіцелем аўтабазы “Водбудаўтатранс”. Яны не першы год з горада накіроўваюцца ў гаспадаркі раёна, каб аказаць шэфскую дапамогу на ўборцы збожжа. І не толькі падчас жніва аказваецца такая дапамога. Але сёння самае галоўнае пытанне менавіта ўборка.

IMG_5579

Збожжа дастаўляецца на зерняток у Казловічы, які працуе круглыя суткі. Тут за справу бяруцца вопытныя машыністы сушыльнага агрэгата Валянцін Дашкоўскі і Уладзімір Гаваркоў (здымак 3), якія не першы год заняты гэтай работай. Ад самага пачатку жніва сушыльны комплекс “Даманавічы-агра” з’яўляецца перадавіком раённага спаборніцтва. За змену машыністы прымаюць і апрацоўваюць у сярэднім 240 тон збожжа, а нярэдка гэты паказчык сягае і да 300 тон.

IMG_5576

Тут жа на зернетаку на падсобных работах шчыруе моладзь. Улад Мятлушка (злева направа здымак 4) у гэтым годзе закончыў Даманавіцкую школу і паступае ў аграрны каледж, Арцём Набіеў будзе вучыцца ў 11 класе, а Кірыл Набіеў перайшоў на 2-гі курс БелДУТ. Аляксандр Зайцаў на 4-м курсе Мазырскага палітэхнічнага каледжа, а Дзмітрый Мятлушка перайшоў у 11 клас. Хлопцы прызнаюцца, што прыйшлі працаваць па ўласным жаданні – каб не проста на канікулах час марнаваць, але і грошы зарабіць, і гаспадарцы на ўборцы дапамагчы.

Загадчык зернятока Яўгеній Маслаў хваліць хлопцаў. /газета "Калінкавіцкія навіны"

Опрос
Какие у Вас возникают проблемы в работе жилищно-коммунального хозяйства?














Память (список земляков, погибших в годы Великой Отечественной войны
Деноминация -2016
Землеустроительная служба
В помощь гражданам Украины
веб-портал ЕГР
Государственный пограничный комитет
Белорусская нотариальная палата
Гордимся, что научили
#МАЁЙКРАІНЕ
Цель99
Портал информационной поддержки экспорта
Интернет-ресурсы