Рус
En

Адрес: 247710, г.Калинковичи,
пл. Ленина, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Телефон/факс: 8 (02345) 3-17-12

Белагропромбанк Воинское захоронение ул.Куйбышева Железнодорожный вокзал Памятник 125-летию Полесской железной дороги Фонд социальной защиты населения Храм иконы Свято-Казанской Божьей матери Площадь им. В.И.Ленина Калинковичский районный исполнительный комитет Городской парк
Белагропромбанк

Новости района

3 января 2018

Сыродскі хор у чарговы раз пацвердзіў званне народнага


2356
У Рэчыцы адбыўся абласны конкурс харавога мастацтва імя заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Таццяны Лапацінай, збірацельніцы і прапагандысткі народнай песеннай творчасці, ураджэнкі Рэчыцкага раёна. Традыцыі, закладзеныя ёю, і сёння жывуць і паспяхова развіваюцца на Гомельшчыне. У памяць аб гэтым неардынарным чалавеку і праводзіцца абласны конкурс, у якім у гэтым годзе прынялі ўдзел 24 харавых калектыва з ганаровым званнем «народнага» з 11 раёнаў нашай вобласці.
Калінкавіцкі раён на конкурсе прадстаўляў народны хор Сыродскага дома мастацкай самадзейнасці пад кіраўніцтвам Таццяны Есьман.
Галасістыя артысткі пакарылі журы сваім выкананнем, за што ўдастоіліся Дыплома ў намінацыі «За захаванне рэгіянальных песенных традыцый» і ў чарговы раз пацвердзілі званне народнага хору. Дарэчы, такую атэстацыю артысты праходзяць кожныя тры гады.
Сыродскі хор быў створаны ў 1979 годзе. З першага дня і па цяперашні час яго нязменным кіраўніком з’яўляецца Таццяна Есьман. У 1985 годзе калектыву было прысвоена званне «народны».
Як расказала Таццяна Фёдараўна, у мінулыя гады ў хоры выступалі каля 40 чалавек. Сёння ж , на жаль, удзельнікаў стала менш. Пастаянных каля 17 чалавек, але сапраўдных энтузіястаў, аматараў песеннай творчасці.
Нягледзячы на тое, што склад удзельнікаў мяняецца, калектыў па-ранейшаму трымае высокую планку, знаходзіцца ў бесперапынным творчым пошуку, працуе над рэпертуарам і паляпшэннем свайго выканаўчага майстэрства.
Народны хор Сыродскага дома мастацкай самадзейнасці неаднаразова ўдзельнічаў у рэспубліканскіх і абласных святочных мерапрыемствах, фестывалях, конкурсах, узнагароджваўся граматамі і дыпломамі. Не раз артыстам была даверана пачэсная місія сустракаць дэлегацыі рэспубліканскіх, абласных, раённых семінараў, што праходзілі ў аграгарадку Сырод і на тэрыторыі размешчанай там гаспадаркі СВК «Дружба – Аўцюкі».
Хор і сёння з’яўляецца актыўным удзельнікам шматлікіх раённых мерапрыемстваў: канцэртаў, кірмашоў, народных святаў і абрадаў, «Дажынак», аглядаў-конкурсаў.
У рэпертуары артыстаў мясцовы фальклор, беларускія народныя песні, а таксама ўкраінскія, рускія, казачыя, сучасныя творы беларускіх аўтараў.
Паліна СВЯТЛОВА.

Опрос
Какие у Вас возникают проблемы в работе жилищно-коммунального хозяйства?














Память (список земляков, погибших в годы Великой Отечественной войны
8-я биржа субконтрактов в промышленности
Деноминация -2016
Землеустроительная служба
В помощь гражданам Украины
веб-портал ЕГР
Государственный пограничный комитет
Белорусская нотариальная палата
Гордимся, что научили
#МАЁЙКРАІНЕ
Цель99
Портал информационной поддержки экспорта
Интернет-ресурсы