Рус
En

Адрес: 247710, г.Калинковичи,
пл. Ленина, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Телефон/факс: 8 (02345) 3-17-12

Городской парк Белагропромбанк Калинковичский районный исполнительный комитет Памятник 125-летию Полесской железной дороги Храм иконы Свято-Казанской Божьей матери Воинское захоронение ул.Куйбышева Железнодорожный вокзал Фонд социальной защиты населения Площадь им. В.И.Ленина
Городской парк

Новости района

13 сентября 2017

Цыркавы паказ і “Поле цудаў” ці Як сыродцы адгулялі свята вёскі

снимок 097

 

У суботу, 9 верасня, якая выдалася на дзіва цёплай і сонечнай, у Сыродзе было шматлюдна і гаманліва: у цэнтры аграгарадка святкавалі Дзень вёскі.

Нячаста выпадае вяскоўцам магчымасць сабрацца разам і з гонарам адчуць сябе землякамі. Таму атмасфера свята панавала з самай раніцы. І тыя сыродцы, хто не спакусіўся ў той дзень пайсці ў лес па грыбы, і ўжо выкапаў і склаў у бурты бульбу, цудоўна бавілі час на свяце роднай вёскі.

А паглядзець там было на што. На свята ў Сырод прыехалі нават цыркачы, ды не абы якія, а лаўрэат прэміі прэзідэнта Беларусі, заслужаны аматарскі калектыў “Арэна” з Мазыра.

снимок 134

снимок 070
снимок 078

З цудоўным канцэртам перад вяскоўцамі выступіў інструментальны ансамбль “Maxima» Калінкавіцкай музычнай школы мастацтваў. Адбылося ў той дзень ў Сыродзе і капітал-шоу “Поле Цудаў” з прызамі і тройкамі ігракоў — усё як належыць. Толькі правёў гульню не Леанід Якубовіч, а удзельніца мастацкай самадзейнасці, ветэран працы Тамара Жыліна.

Прыгожую і вясёлую музычную праграму аднавяскоўцам прапанавалі мясцовыя артысты мастацкай самадзейнасці, а таксама запрошаныя калінкавіцкія калектывы – вакальны ансамбль “Альва” і галасістыя “Чапурушкі”. Удзельнікі свята ўвесь канцэрт з задавальненнем пляскалі ў далоні, а хто і навогул кінуўся ў скокі каля імправізаванай сцэны.
снимок 415

Са святам роднай вёскі жыхароў аграгарадка павіншавала старшыня Сыродскага сельскага Савета Галіна Бічан. Гаспадары і гаспадыні лепшых падворкаў атрымалі ад яе не толькі словы падзякі, але і падарункі.

Удзячнасць за добрасумленную працу адрасавалася настаўнікам мясцовай школы, працаўнікам ФАПа, установы культуры, пошты і многім іншым.

Асобным блокам свята стала віншаванне і ўшанаванне ветэранаў працы сельскай гаспадаркі: паляводаў, механізатараў, жывёлаводаў. Для выканання гэтай пачэснай місіі на сцэну запрасілі кіраўніка СВК “Дружба-Аўцюкі” Сяргея Даўгялу, які выказаў шчырыя словы падзякі аграрыям за іх нялёгкую працу і ўручыў больш за 60 грамат і каштоўных падарункаў ветэранам працы гаспадаркі.
снимок 234
снимок 244

 

снимок 241

снимок 274

Вядучыя мерапрыемства – Дзіяна Дулуб і Яўгенія Камыш ўзгадалі асноўныя падзеі з гісторыі Сырода, які ўтварыўся ў сярэдзіне 19 стагоддзя, землякоў, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і прапалі без вестак. З павагай успомнілі і тых, хто вярнуўся з фронту з узнагародамі.

Адзначылі на свяце самых малодшых і старэйшых жыхароў вёскі, павіншавалі юбіляраў.

Сёння ў аграгарадку Сырод пражывае 798 жыхароў, 490 чалавек з іх – працаздольнае насельніцтва, 141 – дзеці.

Апошнія, дарэчы, на свяце таксама не засталіся без увагі. Для маленькіх жыхароў Сырода разгарнуўся цэлы гарадок атракцыёнаў з салодкай ватай і папкорнам.

На працягу ўсяго свята працавалі гандлёвыя рады. Непадалёку ад іх размясцілася палявая кухня, дзе можна было бясплатна пачаставацца гарачай кашай і наварыстай юшкай.

снимок 349

А потым была дыскатэка. Якое ж свята без танцаў? Закружыліся пары, заскакалі дзеці, запляскалі ў далоні старыя, — весяліўся народ. Песні ліліся па ўсім наваколлі. Іх было чуваць нават у полі. І тыя з вяскоўцаў, хто капаў у тую суботу бульбу і не мог прысутнічаць на свяце, потым казалі, што так прыемна і весела ім ніколі не працавалася.

снимок 421
снимок 028

снимок 033

снимок 043

снимок 067

снимок 080

снимок 112

снимок 154

снимок 175

снимок 176



 

http://www.knews.by

Опрос
Какие у Вас возникают проблемы в работе жилищно-коммунального хозяйства?














Память (список земляков, погибших в годы Великой Отечественной войны
Деноминация -2016
Землеустроительная служба
В помощь гражданам Украины
веб-портал ЕГР
Государственный пограничный комитет
Белорусская нотариальная палата
Гордимся, что научили
#МАЁЙКРАІНЕ
Цель99
Портал информационной поддержки экспорта
Интернет-ресурсы