Рус
En

Адрес: 247710, г.Калинковичи,
пл. Ленина, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Телефон/факс: 8 (02345) 3-17-12

Городской парк Белагропромбанк Фонд социальной защиты населения Памятник 125-летию Полесской железной дороги Воинское захоронение ул.Куйбышева Храм иконы Свято-Казанской Божьей матери Площадь им. В.И.Ленина Железнодорожный вокзал Калинковичский районный исполнительный комитет
Городской парк

Новости района

17 августа 2017

У сельгасфіліяле Калінкавіцкага малочнага камбіната адразу два экіпажы-тысячнікі

Уборка збожжа ў сельгаспрадпрыемствах раёна набліжаецца да фінішу. Сярод лідараў уборачнай – ПУП “Аўцюкі”, СВК “Дружба-Аўцюкі”, ПСУП “Ліпава”, КСУП “Імя Кутузава”, сельгасфіліял малочнага камбіната.

У апошнюю з вышэйпералічаных гаспадарак мы і завіталі. Тым больш, што нагода для гэтага была больш чым уважлівая: з разбежкай у адзін дзень і 119 тон намалочанага збожжа там адразу два экіпажы выйшлі ў тысячнікі. Немалаважная дэталь: вытворчага поспеху экіпажы дасягнулі, працуючы на айчынных камбайнах КЗС-1218.

Першым у раёне тысячатонную мяжу перасягнуў камбайнерскі экіпаж у складзе Аляксандра Банчука і Уладзіміра Бабра.

Раніцай 14 жніўня на іх рахунку было звыш 440 гектараў убранай плошчы зерневых і 1047 тон намалочанага збожжа Аляксандр Банчук – вопытны механізатар, гэта ўжо яго васемнаццатая ўборачная кампанія. У гаспадарцы ён працуе з 1989 года. Пачынаў яшчэ на “ДОНе”. Потым былі КЗС-7, КЗР.

На КЗС-1218 у адным экіпажы з Уладзімірам Бабром Аляксандр Станіслававіч працуе ўжо восьмы сезон. Дарэчы, яго напарнік па спецыяльнасці — настаўнік. Уладзімір Міхайлавіч шмат гадоў адпрацаваў ў Васілевіцкай сярэдняй школе, дзе выкладаў фізіку і тэхнічную працу. Зараз ён на заслужаным адпачынку.

Апошнія гады перад выхадам на пенсію Уладзімір Бобр падчас водпуску (а ён у настаўнікаў амаль два месяцы), змяняў прафесію настаўніка на хлебаробскую. Шчыруе ён на хлебнай ніве і зараз.

Дарэчы, за восем гадоў гэта ўжо трэцяя перамога гэтага экіпажу. Апошняя была ў 2015 годзе. У мінулым годзе Аляксандр Банчук і Уладзімір Бобр былі чацвёртымі ў раёне.

На пытанне, у чым крыецца сакрэт іх поспеху, хлебаробы адказалі: “Гэта не сакрэт, гэта – праца. Працаваць трэба, не ленавацца, паміж сабой добра ладзіць і, канешне, каб тэхніка не падводзіла”.

Ад імя райвыканкама выказаць падзяку першым тысячнікам раёна на хлебную ніву выехалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Ціханоўскі, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Цітавец, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Прохарава і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Сінькевіч. Яны павіншавалі камбайнераў з высокімі паказчыкамі, перадалі ім удзячнасць ад кіраўніка раёна Івана Піліпца і ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, уручылі вымпел перадавікоў вытворчасці, Падзячныя лісты райвыканкама і каштоўныя падарункі. Добрыя словы і найлепшыя пажаданні здароўя і дабрабыту былі выказаны і ў адрас сямей хлебаробаў, для якіх час уборкі збожжа таксама напружаная пара.

Другім у гаспадарцы і на раённым узроўні стаў сямейны экіпаж з Хобнага ў складзе бацькі і сына — Івана і Віталія Шаўлоўскіх, якія працуюць на жніве па дагавору. Да першага месца ім не хапіла крыху больш за 100 тонн.

— Тэхніка часам падводзіла, — растлумачыў Іван Канстанцінавіч. – Здаецца, дробныя былі няспраўнасці, то адна, то другая… Але ж пакуль рамантавалі, амаль два дні страцілі… У наступным годзе будзем ведаць, якія хітрыкі выкідвае гэты камбайн, падрыхтуем яго як варта, глядзіш, і першымі станем.

Іван Шаўлоўскі адпрацаваў у розных сельскагаспадарчых арганізацыях больш 25 гадоў, але на яго рахунку гэта толькі чацвёртае жніво. А вось для яго сына Віталі навогул першае. Чатыры гады таму хлопец скончыў Палескі аграрны каледж, дзе атрымаў спецыяльнасць агранома. Два гады адпрацаваў у адной з самых моцных гаспадарак раёна – СВК “Дружба-Аўцюкі”, а потым перасеў на фуру, вазіў прадукты харчавання для гандлёвай сеткі “Еўраопт”.

— Работа была цікавая і машына добрая, але ж заробкам я незаўсёды быў задаволены, — расказаў Віталь Шаўлоўскі, таму і прыйшоў на лета разам з бацькам на жніво: грошай падзарабіць, сябе праверыць, паспрачацца з вопытнымі механізатарамі за высокія пазазчыкі (ўсміхаецца).

І гэта ў экіпажа Шаўлоўскіх, як бачым, атрымалася.

Як расказаў кіраўнік сельгас-філіяла Аляксандр Шаванда, зараз на жніве задзейнічана пяць камбайнерскіх экіпажаў. Апошні выйшаў на хлебную ніву на мінулым тыдні.

— Пяты камбайн мы атрымалі ты-дзень таму, і ўжо зараз бачым, як паскорыўся тэмп уборачнай. Да гэтага на адзін камбайн прыходзілася нагрузка больш за 400 га, тэхнікі нам катастрафічна не хапала, — тлумачыць Аляксандр Мікалаевіч. – Зерневымі і зернебабовымі ў гаспадарцы засеяна 1460 га, на сённяшні дзень убрана амаль 80%.

Новы камбайн КЗС-10 даверылі вопытным механізатарам Яўгенію Крату і Мікалаю Язерскаму, якія да гэтага добра сябе паказалі на падрыхтоўцы глебы і пасяўных работах.

У дзень нашай размовы гэты малады экіпаж разам з іншымі чатырма шчыраваў на пшанічным полі пад назвай “Барынева гара”, непадалёку ад Нахава.

Пакуль мы размаўлялі з хлебаробамі, да хлебнай нівы пад’ехала “Газэль” з гарачымі абедамі. Каб не адрываць механізатараў ад адказнай і напружанай справы, ежу ім дастаўляюць прама ў поле.

— Сёння ў хлопцаў суп з фасолі, салат “Мазайка”, бульбяное пюрэ і тэфтэлі, а яшчэ кампот і піражок з павідлам, — расказвае маладая раздатчыца Лідзія Маўчанава. – На вячэру мы выдаём хлебаробам сухі паёк. Звычайна гэта — хлеб, тушонка ці добры кавалак каўбасы, булачка ці піражок, асвяжальны напітак альбо газіроўка. Механізатары задаволены.

На раздачы Лідзія працуе другі год запар, ад ранняй вясны да позняй восені. За дзень разам з вадзіцелем Паўлам Саковічам яна праязджае каля 200 км. Гарачае харчаванне возяць не толькі на поле, але і ў майстэрні, на зерняток, на пашу.

Абеды працаўнікам гаспадаркі прывозяць з горада: гатуюць у сталовай малочнага камбіната. З заробка вылічваюць толькі 10% ад кошту, астатняе аплачвае сельгаспрадпрыемства. Чаму ж не харчавацца?

— Абедамі мы вельмі задаволены, — шчыра прызнаўся тысячнік Аляксандр Банчук, талерка якога хутка апусцела. – Смачна, сытна і порцыі добрыя.

Заехалі мы і на зерняток, куды збожжа трапляе адразу з поля. Па дарозе Аляксандр Шаванда працягваў знаёміць нас з ходам уборачнай.

— Ураджайнасць у нас пакуль што 26,4 ц/га. Але гэта пакуль, бо кожнае поле мае свае асаблівасці. З аднаго збіраем 20 га, з другога – усе 40. Упэўнены, на канец жніва гэты паказчык будзе больш за 28ц/га. Дзяржзаказ таксама выканаем.

Дарэчы, і з нарыхтоўкай кармоў у гаспадарцы справы ідуць добра. Прынамсі, з першым укосам тут нарыхтавалі 9,38 ц к.адз. на адну ўмоўную галаву. А пагалоўе КРС у сельгасфіліяле малочнага камбіната вялікае – больш за 3200 галоў. Тры статкі зараз знаходзяцца на кругласутачным выпасе.

На зернятоку падчас уборкі работа не спыняецца ні на хвіліну. Па стане на 14 жніўня ў гаспадарцы перапрацавана каля 1500 тон зерня.

— КЗС хоць і старэнькі, але адпачывае лічаныя гадзіны. Працуе з 7 да 3-4 гадзін наступнай раніцы. Зараз усталявалася сухое надвор’е, сушыць зерне амаль не трэба, толькі сарціраваць. Сёння тут дзяжурыць Іван Малішэўскі. А вось і ён каля свайго ГАЗа, — паказвае ў правы бок Аляксандр Шаванда.

Адзін з лепшых вадзіцеляў раёна, які штогод сярод перадавікоў вытворчасці, Іван Малішэўскі  і сёлета падае прыклад у працы. Аўтамабілем ГАЗ-53, за рулём якога ён з 1990 года, Іван Аляксандравіч перавёз звыш 1240 тон збожжа.

— Сама машына з 1989 года, таму праз два гады будзем святкаваць яе 30-гадовы юбілей, — смяецца вадзіцель-тысячнік. – Але ж, бачыце, яшчэ бегае, бо даглядаю яе, шкадую.

Работай КЗС кіруе загадчыца Таццяна Хілько, а за працэсам апрацоўкі зерня сочаць вопытныя слесары Мікалай Цяцерыч, Васіль Шыла і Генадзь Торап.

Адным словам, уборка збожжа ў сельгасфіліяле малочнага камбіната – добра адладжаны працэс, таму ўсё тут атрымліваецца. Камбайны выходзяць на поле як толькі спадае раса, а вяртаюцца на машынны двор ужо зацемна.

Не забываюць на прадпрыемстве і пра будучую пасяўную, якая ўжо не за гарамі. Адначасова са жнівом у гаспадарцы вядзецца падрыхтоўка глебы, уносяцца ўгнаенні.

Таццяна КАПІТАН.

Опрос
Какие у Вас возникают проблемы в работе жилищно-коммунального хозяйства?














Память (список земляков, погибших в годы Великой Отечественной войны
Деноминация -2016
Землеустроительная служба
В помощь гражданам Украины
веб-портал ЕГР
Государственный пограничный комитет
Белорусская нотариальная палата
Гордимся, что научили
#МАЁЙКРАІНЕ
Цель99
Портал информационной поддержки экспорта
Интернет-ресурсы