Рус
En

Адрес: 247710, г.Калинковичи,
пл. Ленина, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Телефон/факс: 8 (02345) 3-17-12

Храм иконы Свято-Казанской Божьей матери Площадь им. В.И.Ленина Городской парк Воинское захоронение ул.Куйбышева Памятник 125-летию Полесской железной дороги Фонд социальной защиты населения Калинковичский районный исполнительный комитет Белагропромбанк Железнодорожный вокзал
Храм иконы Свято-Казанской Божьей матери

Новости района

3 августа 2017

Хлебаробы ААТ «Прудокскае» шчыруюць

снимок 011

Першы тыдзень жніўня выдаўся спякотным – слупкі тэрмометраў адным махам перасягнулі адзнаку ў +30оС. У такіх умовах збожжа хутка выспявае, а, значыць, тэмп уборкі павінен паскарацца.
Добра вядома, што ўборка і пасляўборачная апрацоўка зерня – гэта фінішныя аперацыі вырошчвання зерневых культур. Яны падводзяць вынік усяму комплексу папярэдніх работ – ад выбару насення і сяўбы да догляду за пасевамі. Разам з тым, гэта і самыя энергаёмістыя аперацыі. Вядома, што эксплуатацыйныя затраты на ўборку і транспарціроўку збожжа на зерняток для апрацоўкі складае каля 50% усіх затрат на яго вытворчасць.
Каб высветліць, як праходзіць уборачная кампанія ў гаспадарках раёна, мы выехалі ў поле. Выбар спынілі на ААТ “Прудокскае”. Плошча ўборкі зерневых тут прыкладна такая ж, як і ў іншых гаспадарках – крыху больш за паўтары тысячы гектараў. Аднак адразу тры камбайнерскія экіпажы ААТ “Прудокскае” трапілі ў раённую інфармацыйную зводку па ўборцы зерневых. Гэта і ёсць сведчанне таго, што ў гаспадарцы паскорылі тэмп уборкі. Наколькі? Мы вырашылі высветліць на месцы.

снимок 022


Нягледзячы на спякоту (слупок тэрмометра паказваў +35оС), камбайны працавалі на поўную магутнасць у полі за вёскай Града. Там, дзе яны закончылі работу, прэсы падбіралі і прасавалі салому, якую тут жа грузілі і звозілі ў скірды.
Першым, каго мы сустрэлі на ніве, быў маладзёжны экіпаж у складзе Пятра Севярынчыка і Максіма Вараб’я. У раённым спаборніцтве яны пакуль што другія – на рахунку хлопцаў звыш 160 гектараў убранай плошчы зерневых і больш за 320 тон збожжа. Але гэта зусім не значыць, што яны не імкнуцца да больш высокіх паказчыкаў. Што Пётр Севярынчык і Максім Варабей абавязкова дасягнуць іх, сумнявацца не прыходзіцца. Яны – старанныя і працавітыя хлопцы, у чым была магчымасць пераканацца яшчэ ў папярэднія гады. Нагадаем, што добрасумленная праца старшага камбайнёра была заўважана і адзначана ў мінулым годзе нават на абласных “Дажынках”.
Назіраючы за напружанай працай хлебаробаў, чакаем зручнага моманту, калі можна будзе сфатаграфаваць перадавы экіпаж. Такая хвіліна настае, калі ім трэба пераязджаць на суседнюю клетку. Кароткі прыпынак, бадзёрыя ўсмешкі – і вось ужо магутная машына кранаецца з месца.
Наперадзе ў хлопцаў шмат работы – у гаспадарцы збожжа ўбрана толькі на 40% плошчы. Між тым з наступленнем спякотнага надвор’я вільготнасць збожжа ў полі склала 16-18%. А гэта азначае, што яго неабходна тэрмінова ўбіраць, бо яшчэ некалькі дзён такой спякоты – і зерне будзе высыпацца на зямлю. Пачнуцца страты, а гэтага дапусціць ніхто не хоча, і ў першую чаргу самі хлебаробы. Па-першае, таму што гэта вынік іх асабістай работы мінулай восенню і сёлетняй вясной. Па-другое, гэта яшчэ і іх заробкі. І не толькі цяпер, на ўборцы, але і потым, калі гаспадарка атрымае выручку ад рэалізацыі зерня. Вось чаму ў перадуборачны перыяд кожны экіпаж разам з інжынернай службай праверыў і пераправерыў свае камбайны на герметычнасць, асабліва ў тых месцах, дзе можа прасыпацца збожжа.

снимок 025

Сяргей і Андрэй ВАРАБ’і

Сярод экіпажаў другой групы ў раённым спаборніцтве ў лідары на бягучым тыдні выйшаў камбайнерскі экіпаж у складзе бацькі і сына Андрэя і Сяргея Вараб’ёў з гэтай жа гаспадаркі. Андрэй Рыгоравіч – вопытны механізатар, не адзін дзясятак уборачных кампаній за яго плячамі. Таму на пытанне, ці не складана працаваць у такое надвор’е, з усмешкай адказвае: “Хіба гэта спякота? Бывалі гады, калі і мацней прыпякала”. Па словах механізатара, і дожджык не памеха, калі пройдзе. Галоўнае, каб тэхніка не падводзіла.
А тэхніка ў іх унікальная – камбайн “Ліда-1300”. На сёння ён, мабыць, застаўся ўжо адзіны ў раёне не проста ў рабочым стане, але і выдатна падрыхтаваным да высокіх вынікаў на ўборцы збожжа. З гонарам за машыну Андрэй Рыгоравіч гаворыць, што сёлета яна яшчэ пакажа сябе.
Побач з бацькам працуе сын Сяргей. Павіншавалі яго са святам – наша паездка супала з Днём ваенна-паветраных войскаў, у якіх ён служыў. Так што загартоўкі і баявога духу ў Сяргея хапае. Прынамсі, як і вопыту работы за штурвалам камбайна – упершыню памочнікам да бацькі Сяргей прыйшоў яшчэ вучнем старэйшых класаў. Цяпер жа Андрэй Рыгоравіч цалкам давярае сыну работу на ўчастках любой складанасці, і тэхніка паслухмяна выконвае яго каманды. А сам старшы камбайнёр кіруе трактарам з прычэпам. Як толькі бункер камбайна запоўнены, Андрэй Варабей падганяе трактар пад выгрузны шнэк – і зерне пачынае запаўняць прычэп. Дарэчы, у той жа дзень старшыня прафкама гаспадаркі Вера Гаркуша ўручыла экіпажу падарункі – бацька і сын першымі ў гэтым годзе намалацілі ў гаспадарцы першую тысячу тон збожжа.

снимок 013

Пётр СЕВЯРЫНЧЫК і Максім ВАРАБЕЙ

—Такія моманты мы не прапускаем, абавязкова адзначаем, – гаворыць Вера Іванаўна. – Ды і ў іншых пытаннях хлебаробы не павінны ні пра што хвалявацца. Іх работа цяпер – уборка!
З поля збожжа трапляе на зерняток. Тут таксама кіпіць работа. У гарачую пару ўборкі рук не хапае, а таму любая дапамога будзе карыснай і да месца. З першага дня ўборкі ў ААТ “Прудокскае” на зернятоку дапамагаюць падлеткі. З кароткай гутаркі высвятляецца, што кожны з іх прыйшоў сюды менавіта для таго, каб зарабіць уласныя грошы. Пры гэтым хлопцы і дзяўчаты добра разумеюць, што значыць зарабіць. Здаля назіраючы за іх работай, заўважыў, што яны ведаюць свае абавязкі і стараюцца працаваць як мага лепш. —Цяпер вы абавязкова будзеце перадавікамі! – с усмешкай гаворыць Святлана Палько, якая загадвае КЗС і кантралюе работу падлеткаў. – Бо вас убачыць увесь раён!

снимок 033

Аня Гаркуша, Насця ЧЫГЛІНЦАВА, Максім НЕЎМЯРЖЫЦКІ і Ўлад СУПРУН

Многія з гэтых падлеткаў не першы год працуюць на зернятоку ў гаспадарцы. Максім і Крысціна Неўмяржыцкія, напрыклад, са Скароднага Ельскага раёна, але штогод на летнія канікулы прыязджаць у Прудок да бабулі, і штогод працуюць на зернятоку. Максім – навучэнец Нараўлянскага ліцэя, Крысціна пакуль што школьніца. Вучнямі Юравіцкай школы з’яўляюцца Аня Гаркуша, Улад Супрун і Сняжана Мальчук, а Насця Чыглінцава – навучэнка Гомельскага кулінарнага каледжа.

снимок 047

Крысціна НЕЎМЯРЖЫЦКАЯ і Сняжана МАЛЬЧУК

Калі мы пакідалі зерняток, да яго з поля пад’язджаў чарговы самазвал. Падчас уборкі работа не спыняецца ні на хвіліну – ні ў полі, ні на зернятоку. Хіба што двойчы ў дзень, калі хлебаробам прывозяць абеды. Рыхтуюць іх непасрэдна ў гаспадарцы, займаецца гэтай справай Марыя Іванаўна Стома, сама ж потым і развозіць па палях. І хлебаробы вельмі задаволеныя – як смакам, так і рацыёнам. Адным словам, калі ўборка – адладжаны працэс, то ўсё складваецца і атрымліваецца. Вось як, напрыклад, у ААТ “Прудокскае”.
Аляксандр Века.
Фота Мікалая БАРЫСЕНКІ.


http://www.knews.by/

Опрос
Какие у Вас возникают проблемы в работе жилищно-коммунального хозяйства?














Память (список земляков, погибших в годы Великой Отечественной войны
Деноминация -2016
Землеустроительная служба
В помощь гражданам Украины
веб-портал ЕГР
Государственный пограничный комитет
Белорусская нотариальная палата
Гордимся, что научили
#МАЁЙКРАІНЕ
Цель99
Портал информационной поддержки экспорта
Интернет-ресурсы