Рус
En

Адрес: 247710, г.Калинковичи,
пл. Ленина, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Телефон/факс: 8 (02345) 3-17-12

Площадь им. В.И.Ленина Памятник 125-летию Полесской железной дороги Воинское захоронение ул.Куйбышева Городской парк Белагропромбанк Фонд социальной защиты населения Железнодорожный вокзал Храм иконы Свято-Казанской Божьей матери Калинковичский районный исполнительный комитет
Площадь им. В.И.Ленина

Новости района

12 августа 2014

Зерне сыплецца ракой...

2014 год — вельмі шчодры на ўраджай зерневых. Залаты намалот прыбаўляе добрага настрою тым, хто заняты на жніве. Пра гэта гавораць усмешкі хлебаробаў, хаця і працаваць ім даводзіцца ў вельмі складаных, спякотных умовах. На гэтым тыдні ў раёне вызначыліся чарговыя героі ўборачнай кампаніі, якія пераадолелі тысячны рубеж па намалоту збожжа новага ўраджаю — экіпаж камбайна КЗС-1218 у складзе Аляксандра Банчука і Уладзіміра Бабра з сельскагаспадарчага філіяла ВУП “Калінкавіцкі малочны камбінат”. На пытанне, у чым сакрэт поспеху, камбайнёры адказалі, што поспех залежыць ад многіх фактараў: надзейная магутная тэхніка, урадлівыя палі, спрыяльнае надвор’е, добрая арганізацыя ўсяго працэсу ўборачнай, падтрымка сям’і і працавітасць самога камбайнера. “Я люблю сваю работу, атрымліваецца яна ў мяне, іншай і не хачу”, — вось так лаканічна растлумачыў Аляксандр Станіслававіч чаму ўжо дваццаць другі год ён шчыра адданы жніву. Пяты год яго надзейным напарнікам з’яўляецца Уладзімір Бобр. “Працаваць на камбайне мяне пазваў Аляксандр, і яшчэ ні разу мне не прыйшлося пашкадаваць аб выбары”- гаворыць Уладзімір Міхайлавіч. Мужчына прызнаецца, што даволі добра вывучыў “арганізм” камбайна, нават калі тэхніка і дае збой, то ён ведае, у якім месцы шукаць праблемы і як іх ліквідаваць. Акрамя таго, яшчэ адзін перадавік ёсць у гаспадарцы — Іван Малішэўскі, вадзіцель з 23-гадовым стажам, працуе на адвозцы збожжа. Прызёрам у раённых спаборніцтвах ён стаў упершыню. “Прызнацца, не спадзяваўся, але ж вельмі прыемна. Буду старацца і далей не здаваць пазіцыі”, — усміхаецца мужчына. Віншаванне адбылося прама ў полі, бо, як кажуць, у жніво кожная хвіліна дарагая. Удзельнікаў жніва з працоўнай перамогай прыехалі павіншаваць старшыня райкама прафсаюза АПК Зінаіда Макарэвіч, дырэктар філіяла Павел Брэль і прафсаюзны лідар гаспадаркі Любоў Малішэўская. Падзякаваўшы пераможцам за самаадданую працу і высокі прафесіяналізм, Зінаіда Міхайлаўна ўручыла перадавікам Падзячныя пісьмы райвыканкама, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання і райкама прафсаюза работнікаў АПК, а таксама грашовыя сертыфікаты на набыццё тавараў у магазіне “Бярозка”. Ад душы і з запалам выканаў свае песні і прыпеўкі для хлебаробаў ансамбль “Галасы Калінкавіч”. Светлана ПЕТРЕНКО
Опрос
Какие у Вас возникают проблемы в работе жилищно-коммунального хозяйства?














Память (список земляков, погибших в годы Великой Отечественной войны
Деноминация -2016
Землеустроительная служба
В помощь гражданам Украины
веб-портал ЕГР
Государственный пограничный комитет
Белорусская нотариальная палата
Гордимся, что научили
#МАЁЙКРАІНЕ
Цель99
Портал информационной поддержки экспорта
Интернет-ресурсы