Рус
En

Адрес: 247710, г.Калинковичи,
пл. Ленина, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Телефон/факс: 8 (02345) 3-17-12

Железнодорожный вокзал Белагропромбанк Калинковичский районный исполнительный комитет Фонд социальной защиты населения Площадь им. В.И.Ленина Памятник 125-летию Полесской железной дороги Храм иконы Свято-Казанской Божьей матери Городской парк Воинское захоронение ул.Куйбышева
Железнодорожный вокзал
Главная Актуально Календарь событий Калинковичского района 2017 Мероприятия к освобождению Калинковичского района

Мероприятия к освобождению Калинковичского района

Программа

 проведения торжественных мероприятий,

посвящённых 73-й годовщине освобождения г.Калинковичи и Калинковичского района от немецко-фашистских захватчиков

 




снимок 155

Мерапрыемствы, прысвечаныя 73-годдзю з Дня вызвалення Калінкавіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 г., пачаліся задоўга да 14 студзеня, дня, у які г. Калінкавічы зноў уздыхнуў вольна, вызвалены ад акупантаў. У школах і культурных установах, у арганізацыях і на прадпрыемствах раёна адбыліся ўрачыстыя вечарыны-успаміны і сустрэчы з ветэранамі вайны, яе відавочцамі.

13 студзеня ўрачыстасці з нагоды Дня вызвалення ў Калінкавічах пачаліся з міні-мітынгаў ля брацкіх магіл і помнікаў воінам-вызваліцелям.

У прыватнасці, на месцы брацкага захавання воінаў, якія аддалі свае жыцці, вызваляючы наш раён, на вул. Куйбышава са зваротам-прамовай да землякоў звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Ціханоўскі. “За гады вайны на тэрыторыі Калінкавіцкага раёна гітлераўцы знішчылі больш 3 тыс. мірных жыхароў, 1,5 тыс. былі загнаны ў Нямеччыну, каля 9 тыс. нашых землякоў аддалі свае жыцці на франтах і ў партызанскіх атрадах у барацьбе з ворагам, больш 17 тыс. савецкіх салдат і афіцэраў загінулі пры вызваленні нашага раёна”, — сказаў ён.

За ім выступіў першы сакратар РК КПБ Мікалай Буцэнка, які напомніў удзельнікам мітынгу аб ролі, якую выканалі ў гады вайны камуністы. Гэта яны першымі ўздымаліся ў бой, гэта яны прыкрывалі адыход сваіх баявых сяброў. Толькі ў Чырвонай Арміі, у адрозненне ад іншых армій свету, заклік “Камуністы, наперад!” стаў нормай.снимок 089

У 14.40 мітынг-рэквіем адбыўся і ў цэнтры горада, на мемарыяле Герояў. Да яго ўдзельнікаў з прамовай звярнуўся старшыня Калінкавіцкага райвыканкама Іван Піліпец.

“Менавіта ў гэтыя зімовыя студзеньскія дні больш сямі дзесяцігоддзяў назад Чырвоны сцяг зноў горда ўзвіўся над нашым родным горадам Калінкавічы.

У гэты дзень пад кананаду гармат разбураны горад набыў доўгачаканую волю. 14 студзеня ў гісторыі Калінкавіцкага раёна разам з горыччу страт і смуткам па загінуўшых воінах назаўсёды стала сімвалам адраджэння горада і раёна, увасабленнем самай запаветнай мары калінкавічан – аб міры і шчасці, — сказаў галава раёна. – Гэта гістарычная падзея – падстава ўспомніць пра тыя вялізныя незваротныя страты, якія панеслі жыхары раёна ў час ваеннага ліхалецця.

Даўно адбудаваны разбураны горад і вёскі, засыпаны і разараны акопы, выраслі новыя пакаленні. Аднак гады не здольны засланіць моц духу і мужнасці воінаў, якія пазбавілі нашу зямлю ад агрэсара.

Мы схіляем галовы перад веліччу подзвігу тых, хто крочыў у неўміручасць дзеля будучыні, дзеля жыцця на зямлі”.

Ад імя моладзі на мітынгу выступіла сакратар пярвічкі БРСМ раённага аддзела ўнутраных спраў Лілія Кайтанава. Яна адзначыла, што эстафету ратных і працоўных спраў сваіх дзядоў і прадзедаў падхапілі яны – іх унукі і праўнукі – сённяшняе пакаленне. Яна выказала ўпэўненасць, што моладзь ніколі не згубіць гонар і славу сваіх папярэднікаў.снимок 025

Аб гэтым жа на мітынгах у літмантажах гаварылі і калінкавіцкія школьнікі.

Жыхары Калінкавіцкага раёна свята захоўваюць памяць аб сваіх воінах-вызваліцелях. Іх імёны занесены на гранітныя пліты 54 брацкіх магіл. Іх імёнамі названы вуліцы вёсак і горада. Іх імёны носяць паселішчы раёна.

Памяць воінаў-вызваліцеляў і ўсіх тых, хто склаў свае галовы на палях бітваў з захопнікамі, была ўшанавана хвілінамі маўчання, а на мемарыяле Герояў – і ружэйным залпам. Да помнікаў і брацкіх магіл былі ўскладзены гірлянды і кветкі.
У 15.00 у Калінкавіцкім цэнтры адпачынку адбыўся тэматычны вечар “Слаўцесь, слаўцесь, ветэраны!”, у ходзе якога выступілі лепшыя творчыя сілы дашкольных і школьных устаноў горада, дзіцячых школ мастацтваў, працоўных калектываў. Закрывала святочную праграму выступленне духавога аркестра Мазырскага пагранічнага атрада.

снимок 215

Удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню вызвалення Калінкавіцкага раёна, прыняў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Яўгеній Адаменка.


Опрос
Какие у Вас возникают проблемы в работе жилищно-коммунального хозяйства?














Память (список земляков, погибших в годы Великой Отечественной войны
Деноминация -2016
Землеустроительная служба
В помощь гражданам Украины
веб-портал ЕГР
Государственный пограничный комитет
Белорусская нотариальная палата
Гордимся, что научили
#МАЁЙКРАІНЕ
Цель99
Портал информационной поддержки экспорта
Интернет-ресурсы