Рус
En
By

Адрес: 247710, г.Калинковичи,
пл. Ленина, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Телефон: 8 (02345) 4 21 40;  факс : 8 (02345) 3-17-12

Городской парк Памятник 125-летию Полесской железной дороги Калинковичский районный исполнительный комитет Фонд социальной защиты населения Храм иконы Свято-Казанской Божьей матери Воинское захоронение ул.Куйбышева Белагропромбанк Железнодорожный вокзал Площадь им. В.И.Ленина
Городской парк

Новости области

8 сентября 2020

XV Міжнародны фестываль-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі” . ІV Міжнародны форум маладых літаратараў і аматараў мастацкай творчасці “Слова”. ІІ адкрыты міжрэгіянальны фестываль літаратуры, культуры, мастацтва і народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”

3 10 па 12 верасня 2020 года ў Гомелі, Жыткавічах і Тураве пройдуць:

XV Міжнародны фестываль-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі” і ІV Міжнародны форум маладых літаратараў  і аматараў мастацкай творчасці “Слова”.

- ІІ адкрыты міжрэгіянальны фестываль літаратуры, культуры, мастацтва і народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”.

Міжнародны фестываль у 2020 годзе пройдзе ўжо ў 15 раз. Галоўныя мэты фестывалю - падтрымка пісьменніка і яго працы, папулярызацыя творцаў вобласці і славянскіх краін, выяўленне і падтрымка таленавітых аўтараў, у тым ліку і моладзі, арганізацыя іх культурна-творчай дзейнасці ў сферы літаратуры.

У гэтым годзе ў фестывальных падзеях прымуць удзел звыш 200 прафесійных літаратараў, таксама маладых творцаў і аматараў мастацкай творчасці. Першы дзень фестывальных мерапрыемстваў пройдзе ў абласным цэнтры, другі – на гасцінай Жыткаўшчыне, трэці – зноў у Гомелі. На фестываль запрошаны пісьменнікі трох краін (Беларусь, Расія, Украіна) - 20 гасцей з-за мяжы (6 дэлегацый рэгіянальных структур Саюза пісьменнікаў Расіі і непасрэдна Саюза пісьменнікаў Расіі, дэлегацыя Саюза пісьменнікаў Украіны і Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў). Ганаровыя госці фестываляў будуць прэзентаваць свае новыя кнігі.

10 верасня на базе грамадска-культурнага цэнтра (вул. Ланге,17) пройдуць майстар-класы для фіналістаў міжнароднага літаратурнага конкурса “Маё слова”, будуць падведзены вынікі яшчэ некалькіх творчых конкурсаў. Так, будзе гучаць слова юных чытальнікаў з усёй Гомельскай вобласці, якія перамаглі ў конкурсе “Захаваем свет разам!” і інш.

У 16.00 адбудзецца ўрачысты сход з удзелам кіраўніцтва вобласці, дзе будуць уручаны пісьменнікам рэгіёна літаратурныя прэміі К.Тураўскага па выніках 2020 года (6 пераможцаў), першыя медалі К.Тураўскага, заснаваныя ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, а таксама ўзнагароды пераможцам праваслаўнага літаратурнага конкурсу, (заснавальнікі ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” і Гомельская і Жлобінская епархія).

 

 ДАВЕДКА*

аб дзейнасці Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” з нагоды 15-годдзя стварэння творчай арганізацыі і правядзення XV Міжнароднага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі”.

 ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» сёлета адзначае 15-годдзе стварэння творчай арганізацыі. За гэты перыяд адбылося станаўленне Гомельскага абласнога аддзялення пісьменніцкай арганізацыі. Шматгранная дзейнасць амаль сямі дзясяткаў літаратараў ажыццяўляецца не толькі ў культурным асяродку па месцы жыхарства пісьменнікаў, яна стала прыкметнай і неабходнай, запатрабаванай у рэгіёне.

Безумоўна, задача пісьменніка заключаецца найперш у стварэнні высокамастацкіх твораў, і ў гэтым плане Гомельскаму абласному аддзяленню Саюза пісьменнікаў Беларусі ёсць кім і чым ганарыцца. З моманту стварэння арганізацыі (пісьменніцкая арганізацыя ў 2005 годзе налічвала 9 членаў, па стане на 1 студзеня 2020 года - 66). З-пад пяра пісьменнікаў-гамяльчан выйшла звыш 550 кніг, многія мастацкія творы былі не толькі прызнаны грамадскасцю, але і высока адзначаны як у нашай краіне, так і за яе межамі.  За 15 гадоў гомельскія літаратары адзначаны 1 дзяржаўнай ўзнагародай, 220 творчымі (у тым ліку і замежныя), сталі лаўрэатамі літаратурных прэмій рэспублікі – 6, міжнародных – 75. Ганаровымі членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі прызнаны 6 пісьменнікаў.

З мэтай папулярызацыі новых мастацкіх твораў літаратараў абласное аддзяленне штогод выдае альманах “Літаратурная Гомельшчына” (выйшла 17 выпускаў), а таксама зборнікі вядомых і маладых аўтараў, якія дасягнулі значных творчых поспехаў (звыш 40 кніг).

Абласная пісьменніцкая арганізацыя праводзіць актыўную работу па прапагандзе чытання і кнігі ва ўстановах адукацыі і культуры з прыцягненнем найперш юнага чытача (наладжваюцца прэзентацыі, выступленні, майстар-класы, конкурсы, агляды і многае іншае), аказвае ўсебаковую падтрымку маладым талентам, падтрымлівае аматарскія літаратурныя аб’яднанні і клубы, створаныя ў раёнах пры бібліятэках ці адукацыйных установах, курыруе літаратурныя грамадскія фарміраванні ў абласным цэнтры, прыцягвае маладых аўтараў і аматараў мастацкай творчасці для ўдзелу ў асветніцкіх акцыях. Так, штогод нашы пісьменнікі на дабраахвотнай аснове наладжваюць ад 1300 да 1500 выступленняў-прэзентацый ва ўстановах культуры, адукацыі, на прадпрыемствах і ў арганізацыях вобласці. 

Пісьменнікі Гомельшчыны мэтанакіравана працуюць у межах пастаянна дзеючай акцыі “Добрую кнігу – у добрыя рукі”: толькі за апошнія гады літаратарамі вобласці сабрана і перададзена ў бібліятэкі, установы адукацыі, дамы-інтэрнаты звыш 12 тысяч асобнікаў кніг. Напрыклад, у 2018-2019 гадах  пацярпелай ад пажару Клімаўскай сельскай бібліятэцы (Гомельскі раён) перададзена звыш 3 тыс. асобнікаў мастацкай літаратуры для папаўнення кніжнага фонду.

 Абласная пісьменніцкая арганізацыя заснавала і за гэтыя гады правяла 95 літаратурных конкурсаў, працягвае шматгранную работу па ўвекавечванню як класікаў беларускай літаратуры – выхадцаў з Гомельскай вобласці, так і таленавітых пісьменнікаў рэгіёна.  Напрыклад, намаганнямі пісьменніцкай арганізацыі і за сабраныя спонсарскія сродкі ўвекавечана памяць Івана Сяркова (адкрыта мемарыяльная дошка ў аграгарадку Пакалюбічы Гомельскага раёна), яго іменем названа вуліца ў аграгарадку Пакалюбічы, Анатоля Грачанікава (адкрыта мемарыяльная дошка ў г. Гомелі). Па ініцыятыве абласнога аддзялення СПБ і пры непасрэдным удзеле пісьменніцкай грамады створаны мемарыяльны музей пісьменніка-земляка Міколы Гамолкі ў Жыткавічах, канцэптуальна новае напаўненне атрымаў і Музей літаратуры Гомельшчыны ў Гомелі (створаны па ініцыятыве актыву аддзялення і падтрымцы Гомельскага аблвыканкама).

Абласная пісьменніцкая арганізацыя з’яўляецца заснавальнікам і арганізатарам Міжнароднага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі” (ініцыятар – У.М. Гаўрыловіч). 

Менавіта са “Славянскіх літаратурных дажынак” “вырас” новы фестываль у Няклінаўскім раёне Растоўскай вобласці – Міжнародны фестываль маладзёжнай паэзіі і перакладаў “Берагі дружбы”, які, дзякуючы нястомнай працы творчых беларусаў, расіян і украінцаў мае сёння важнае аб’ядноўваючае значэнне і агульнаславянскае гучанне. Пастаянна выходзяць і калектыўныя зборнікі, падрыхтаваныя пісьменнікамі-гамяльчанамі сумесна з творцамі Расіі і Украіны (аддзяленнем наладжана плённае міжнароднае супрацоўніцтва з 10 пісьменніцкімі і іншымі творчымі арганізацыямі суседніх краін). Сёлета Гран-пры атрымала маладая гомельская паэтэса Стася Кацюргіна. А фестываль “Берагі дружбы” на фестывалі-свяце ў Гомелі стане ганаровым госцем.

3 2020 года Гомельскае абласное аддзяленне СПБ рэалізуе яшчэ адзін міжнародны праект па перакладзе твораў на славянскія мовы сумесна з калегамі з Украіны і Балгарыі.

          У 2019 годзе Гомельскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі пры падтрымцы Жыткавіцкага райвыканкама ўпершыню арганізавала і правяло ў г. Жыткавічы Першы адкрыты міжрэгіянальны фестываль літаратуры, культуры, мастацтва і народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”. Савет аддзялення перакананы, што гэты фестываль яшчэ заявіць пра сябе новымі імёнамі, адкрыццямі ў галіне літаратуры, бо да літаратараў аддзялення пастаянна прыходзіць таленавітая моладзь.  Сёлета пройдзе другі літаратурны фестываль “На Зямлі К.Тураўскага” у Жыткавічах і Тураве. Пад час яго правядзення будуць праведзены майстар-класы для фіналістаў і уручаны ўзнагароды пераможцам двух конкурсаў -  Міжнароднага адкрытага літаратурнага конкурсу “Незабыўны подзвіг. Міша Мароз” і літаратурнага конкурсу “Табе пяю, малая Радзіма”, прысвечанага памяці Міколы Гамолкі, а таксама пераможцы 3 раённых конкурсаў. У гонар свята ў Жыткавічах будуць пасаджаны дрэвы ў парку Міколы Гамолкі.

        Пісьменнікі Беларусі, Расіі і Украіны выступяць перад чытачамі ва ўстановах адукацыі і культуры г. Жыткавічы і Тураў, наведаюць прамысловыя прадпрыемствы, падораць чытачам свае кнігі з аўтографамі.

Абласная пісьменніцкая арганізацыя ў 2006 годзе пры падтрымцы Гомельскага аблвыканкама заснавала абласны літаратурны конкурс імя К.Тураўскага, які па ініцыятыве старшыні аддзялення ў 2013 годзе перарос у абласную літаратурную прэмію імя К.Тураўскага Гомельскага аблвыканкама – штогод пераможцы - 6 пісьменнікаў вобласці - атрымліваюць прэмію і кнігі, выдадзеныя па вынікам конкурсу.

Майстры слова рэгіёна дасягнулі за апошнія 15 гадоў значных поспехаў у творчай і грамадскай дзейнасці, адзначаны як дзяржаўнымі, творчымі, так і міжнароднымі ўзнагародамі.

Да 15-годдзя аддзяленне СПБ падрыхтавала і выпусціла альманах “Літаратурная Гомельшчына” (450 старонак), міжнародны альманах “Літара” (400 старонак), заснавала і за кошт спонсарскіх сродкаў вырабіла памятны медаль “Кірыла Тураўскі. Асветнік. За ўклад у літаратуру”. Выйшаў спецыяльны выпуск газеты “Кубанскі пісьменнік”, цалкам прысвечаны дзейнасці гомельскіх літаратараў. За 8 месяцаў бягучага  2020 года пісьменнікі вобласці выпусцілі 40 аўтарскіх кніг, многія з якіх будуць прэзентавана чытачу.

Гомельскае абласное аддзяленне асабліва плённа працуе з упраўленнем адукацыі Гомельскага аблвыканкама, Фондам міру, “Белай Руссю” і Гомельскай епархіяй.

 

ПРОГРАММА 

XV Международного литературного фестиваля-праздника

«Славянские литературные дожинки-2020»,

15-ой годовщины со дня основания Гомельского областного отделения ОО «Союз писателей Беларуси»,

 II фестиваля-праздника литературы,

искусства и народных традиций

«На земле Кирилла Туровского»

 

1- 9 сентября

Декада современной белорусской литературы, посвященная 100-летию народного писателя Беларуси А.Г. Макаёнка:

выступления, презентации книг писателей Гомельского областного отделения ОО «Союз писателей Беларуси в учреждениях образования и культуры

Гомельской области

 

10 сентября

Гомельский государственный университет им. Ф. Скорины

конференц-зал

Творческая встреча писателей Беларуси, России, Украины с руководством, со студентами и преподавателями ГГУ им. Ф. Скорины в рамках XV Международного фестиваля-праздника «Славянские литературные дожинки-2020»

9.20 – 11.00

 

Общественно-культурный центр (ул.Ланге,17)

8.30 – 11.00, Славянская библиотека

 

Модераторы: Владимир Гаврилович, Тамара Крюченко, Михаил Болсун, Лидия Долбикова, Лилия Величко

 

Открытие финала Международного литературного конкурса “Мое слово”

IVМеждународного Форума молодых литераторов и любителей художественного творчества «Слово».

9.00 – 9.20

 

Мастер-классы для финалистов IVМеждународного Форума молодых литераторов и любителей художественного творчества «Слово» (участвуют финалисты конкурса и писатели-методисты ГОО ОО «Союз писателей Беларуси»; 4 группы по жанрам; читальный зал Славянской библиотеки, 2 этаж – зал для репетиций).

Открытие работы выставок «Творцы зямлі Палескай», выставки-продажи

книг филиала “Гомелькниги”

9.20 - 10.40

 

Площадка «Слово писателя»

 10.40 – 16.30

Модераторы: Тамара Крюченко, Лилия Величко, Михаил Болсун,

Лидия Долбикова, Ольга Равченко.

 

Открытие площадки «Слово писателя», организация автограф-сессий.

Представление премьер песен на стихи гомельских авторов и славянских литераторов – автор-исполнитель, композитор, член Международного союза писателей и

мастеров искусств Виктор Задорожный.

10.40-10.50

Презентация 4 новых книг прозаика Михася Сливы («Сюжэт для рамана”, “Секрет Димы” и др.;совместно с издательством «Барк»)

10.50 -11.10

Презентация сборника поэзии Лидии Долбиковой “Шчасце ў кожнага сваё…”

11.15 -11.25

Презентация сборника Татьяны Моисеевой. «Хранительницы Духа Земли»

11.25-11.35

Выступления финалистов 14 областного конкурса чтецов «Сохраним мир вместе!»

(по произведениям писателей Гомельщины)  и презентация областного альманаха «Литературная Гомельщина»

11.35 – 12.00

Презентация международного альманаха «Литера» с презентациями новых песен на стихи гомельских авторов (композитор Алла Наумова)

  12.00-12.10

Премьера книг. Иван Лосиков.

12.10-12.20

Встреча почетных гостей – делегаций на крыльце с хлебом-солью

12.10-12.20

Церемония зажжения свечей «Мы – вместе!» - церемония открытия ХY Международного фестиваля-праздника «Славянские литературные дожинки-2020»: приветствия руководителей делегаций Беларуси. России, Украины

12.20-12.30

Творческая встреча участников Форума молодых литераторов и любителей художественного творчества с писателями Беларуси, России, Украины и презентация почетного гостя XVМеждународного фестиваля-праздника «Славянские литературные дожинки-2020» - Международного фестиваля-конкурса молодежной поэзии и переводов «Берега дружбы» (награждение финалистов и Гран-при, презентация книг)

Вручение книги гомельского поэта А.С. Дубровского «Незабываемое» – вдове и сыну. 

12.30-13.30

Презентация газеты «Кубанский писатель». Торжественное подписание договора о сотрудничестве между Гомельским областным отделением ОО «Союз писателей Беларуси» и Краснодарской краевой писательской организацией

Союза писателей России

13.10- 13.40

Премьера книги. «Улыбашки» Валерия Ветошкина и песен Виктора Задорожного

13.40-13.50

Презентация книги Василя Ткачева «Мишень»   

13.50 – 14.00

Церемония награждения победителей международных, областных литературных конкурсов: «Мое Слово», «Вясёлка над Тураўскай зямлёй», «Сохраним мир вместе!» – 14.00 -14.30

Презентация книги «Гомельская епархия» (с награждениями писателей в связи с 30-летием возрождения Гомельской епархии и 15-летием Гомельского областного отделения ОО «Союз писателей Беларуси»).

14.30-15.00

                        Презентации книг российских и украинских писателей

                                      Модераторы: А.Мироненко, Л.Север, В. Гаврилович 

                                                      Славянская библиотека

                                                                   14.20 – 15.20

 

Площадка «Открытый микрофон» 

Модераторы: Д.Нилов и С. Стариков

 Презентация книг и новых произведений гомельских авторов

(2 этаж ОКЦ общественно-культурного центра)

Лауреаты областной литературной премии им. К.Туровского 2013-2019 годов.

Премьеры песни. Валерий Ветошкин и композитор Алла Наумова, Нина Шклярова и Виктор Задорожный. Автор-исполнитель Сергей Стариков. Выступления руководителей издательств, писателей Гомельского областного отделения ОО «Союз писателей Беларуси», школы «Молодой литератор», представителей литообъединений «Пролеска», «31-ый меридиан», «Родники», «Новая Белица», «Арт-кафе на Ирининской».

14.00 – 16.00

 

Площадка «Слово писателя»

Модераторы – Н. Шеметкова, Л. Величко

ПРЕМЬЕРА КНИГИ.

Премьера книги. «Агледзіны”. “Палешукі” Владимир Гаврилович

15.00 -15.05

Премьера книги. Анна Атрощенко

15.10 -15.20

Премьера книги. Лилия Величко.

15.20 – 15.30

Премьера книги. Ольга Равченко

15.30 – 15.40

Премьера книги. «Журавлиный клин». Михаил Дедовец

15.40-15.50

Премьера книги. «Одноклассники.

Несколько лет спустя». Александр Джад.

15.50-16.00

Концертная программа «Живи, Белая Русь!»

Модератор – А.Наумова

(песни на стихи писателей Гомельского областного отделения ОО «СПБ», композитор Алла Наумова, исполняют учащиеся ГУ «СШ №67 г. Гомеля)

16.00 -16.30

 

 

Общественно-культурный центр

(конференц-зал)

Презентации выставок библиотек региона

15.00 – 16.30

 

 Торжественное собрание, посвященное 15-летию Гомельского областного отделения ОО «Союз писателей Беларуси», 15-летию фестивального литературного движения на Гомельщине (по приглашениям Совета Гомельского областного отделения ОО «Союз писателей Беларуси»)

- вручение литературной премии им. К.Туровского 2020 года;

- вручение международной литературной премии им. К.Туровского и первых медалей К.Туровского, учрежденных ГОО Союз писателей Беларуси;

-вручение наград победителям православного литературного конкурса «Сохраним мир вместе», учрежденного Гомельским отделением ОО «СПБ» и Гомельской и Жлобинской епархией.

16.00 – 17.40

 

 

 

 

 

 

 

 

 

11 сентября

г. Житковичи

 

II фестиваль-праздник литературы,

искусства и народных традиций

«На земле Кирилла Туровского»

 

Учреждения образования и культуры г. Житковичи

Творческие встречи с читателями писателей Беларуси, России, Украины, презентации новых книг в СШ №1, 2,3, гимназии, лицее, центральной районной и детской библиотеке.

10.30-12.00

Учреждение образования «ГУО "Средняя школа №1 г. Житковичи

им. Г.Н.Туровца»

Мастер-классы для финалистов и победителей международного литературного конкурса “Міхаіл Мороз. Незабыўны подзвіг” и областного литературного конкурса “Табе пяю, малая Радзіма”, посвященный памяти писателя-земляка Николая Гомолко (участвуют финалисты и писатели-методисты, члены жюри конкурсов)

9.40 – 12.00

Кинотеатр «Восход»

Просмотр документального фильма студии «Летаіс” киностудии «Беларусьфильм» «Шагнул первым» о подвиге Михаила Мороза (вход свободный)

12.20-12.35

Городской парк им. Н. Гомолко

Работа книжных выставок, выставок народного творчества

12.30 – 16.30

Концерт художественной самодеятельности г. Житковичи

13.00 – 13.30

Торжественное открытие ІІ фестиваля-праздника литературы, культуры и народных традиций “На земле К.Туровского”:

- награждение лауреатов международного литературного конкурса “Міхаіл Мороз. Незабыўны подзвіг”;

- областного литературного конкурса “Табе пяю, малая Радзіма”, посвященный памяти писателя-земляка Николая Гомолко;

- награждение победителей районных литературных конкурсов;

14.00 -15.30

Концерт художественной самодеятельности  Житковичского района

15.30 – 16.00

Посадка Литературной аллеи в честь 15-летия ОО «Союз писателей Беларуси» и фестиваля-праздника «На земле К.Туровского»

15.30 – 15.45

 

Замковая гора, г.Туров, ДК г. Туров

«Земли нашей светлое имя» - выступления почетных гостей фестиваля – представителей писательских организаций Беларуси, России, Украины перед читателями города Туров

18.00 – 19.00

Концерт художественной самодеятельности г. Турова

Подведение итогов фестиваля-праздника литературы, искусства и народных традиций «На земле Кирилла Туровского».                                  

19.00 -19.30

12 сентября

г. Гомель

Санаторий «Машиностроитель»

 

«Круглый стол» на тему: «Взаимодействие писательских организаций Беларуси, России и Украины по поддержке молодых литераторов. Литературное сотрудничество на благо славянских народов».

Модератор: Гаврилович В.Н.

10.30 -13.00

 

Городской сквер Громыко

Модераторы: члены Совета Гомельского областного

отделения ОО “СПБ”, Д. Нилов

Литературный праздник «Город славянских сердец»:

- выступление перед жителями города Гомеля писательских делегаций Беларуси, России, Украины;

- презентация книг и выступления лауреатов областной литературной премии имени К.Туровского 2020 года;

- выступления авторов-исполнителей и коллективов по произведениям гомельских писателей и партнеров Гомельского отделения ОО «СПБ»;

- гала-концерт и награждение победителей и дипломантов IV международного многопрофильного творческого фестиваля-конкурса "Кладезь талантов"

- закрытие:

 Декады современной белорусской литературы;

XV Международного фестиваля-праздника

«Славянские литературные дожинки-2020»;

II фестиваля-праздника литературы, искусства и народных традиций

«На земле Кирилла Туровского».

14.00– 15.00

Опрос
Какие у Вас возникают проблемы в работе жилищно-коммунального хозяйства?














Гомельобимущество
Государственный пограничный комитет
Телефоны горячей линии
XVI Гомельский экономический форум  24 мая 2019
Землеустроительная служба
веб-портал ЕГР
Свободный доступ к новому тематическому банку данных «Здравоохранение»
Портал информационной поддержки экспорта
Цель99
Белорусская нотариальная палата
Гордимся, что научили
Интернет-ресурсы