Рус
En

Адрес: 247710, г.Калинковичи,
пл. Ленина, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Телефон/факс: 8 (02345) 3-17-12

Памятник 125-летию Полесской железной дороги Городской парк Калинковичский районный исполнительный комитет Площадь им. В.И.Ленина Воинское захоронение ул.Куйбышева Белагропромбанк Храм иконы Свято-Казанской Божьей матери Железнодорожный вокзал Фонд социальной защиты населения
Памятник 125-летию Полесской железной дороги

Традиции и обычаи Калинковичского района

Абрад  «Перанос свячы» (в. Навінкі)

 

Упершыню абрад  «Перанос свячы» узгадваецца  ў іпацьеўскім летапісе пад 1159 г.  У яго аснове ляжыць пакланенне агню як духу продкаў, пасля прыняцця хрысціянства,  пакланенне агню Божаму,  хрысціянскаму праз зварот да Іісуса Хрыста, Святога духа, угоднікаў і угодніц.  

Агонь шанавалі з даўніх часоў, яму прыносілі ахвяры.  Менавіта агонь быў найлепшым багаствам  для старажытных людзей. Яго бераглі як свае вока. Славяне лічылі свяшчэнным жывы агонь, запалены з кавалкам ясеня ці іншых парод  дрэў. Ніхто не спрабаваў ратаваць дом, куды трапляла маланка. Верылі, што чалавеку,  якому выпала пайсці ў іншы свет, адчуўшы на сабе агонь Перуна, здымаліся ўсе грахі, ен трапляў у рай. Да агню ставіліся як да жывой істоты, ўшаноўвалі падчас зімовага і летняга сонцастаяння (Коляды, Купалле),  22 сакавіка, калі  (паводле міфаў) сонца пасылае на зямлю птушак, якія носяць на крылах агонь.

На пачатку восені ў дзень Сямена – Стаўніка агонь, цяпло пераносілі ў дом, пачыналі, распальваць у печы. На працягу года былі і іншыя дні ушанавання агню.

Не было для нашых продкаў большай патрэбы (ды і радасці), калі дзяліліся “сваім” агнем з блізкімі, з суседзямі. Відаць таму і захаваўся на Гомельшчыне, а дакладней на тэрыторыі Калінкавіцкага раена, у весцы Навінкі  абрад “Свяча”, які з некаторага часу, на думку этнографаў,  пачаў прымеркоўвацца  да хрысціянскіх святкаў.

Раз на год ікону “свячу” пераносілі з хаты ў хату. Пра гэта дамаўляліся загадзя. На працягу некалькіх гадоў ікона “абыходзіла” ўсю вуліцу. 

Абрад “Свяча”  праводзіцца наступным чынам. Напярэдадні свята ўвечары, вяскоўцы  прыходзяць  на “свячу” і моляцца, спяваюць акафісты, духоўныя вершы, вячэраюць і разыходзяцца. На другі дзень раніцай, з 8 да 12 гадзін  Святар праводзіць службу, пасля гэтага ікону васковую “Свячу” выносяць з дому. Наперадзе грамады ідзе чалавек, які нясе драўляны крыж, з якім праводзяць нябожчыкаў у апошні шлях. Побач нясуць хлеб – соль на ручніку. Ад ганка да варот і праз усю вуліцу да наступнай хаты, куды пераносяць свячу, дарогу засцілаюць суцэльным палатном (ручнікамі). Менавіта па ім асцярожна нясуць ікону “Свячу” – вобраз Збавіцеля, Маці Божай або святога, чыім агнем (Святым Духам) былі аблашчаны гаспадары дома на працягу года.

Калі нясуць ікону, як правіла, яе нясуць дзяўчаты з роду гаспадароў хаты, якая прымае “Свячу” – яна нібы плыве над мірам людзьмі, як плыве сонейка ў небе. Хворыя, нямоглыя “падлазяць” пад ікону – толькі б не абмінула святло “Свячы” . Некаторыя людзі падлазяць пад ікону тры разы, пакуль яе нясуць да другой хаты, кладуць грошы, хусткі, палатно, “абракаюцца” г. зн. просяць у Бога дапамогі…

Новыя гаспадары, якія прымаюць да сябе на год ікону – “Свячу” сустракаюць яе каля варот . Старыя і новыя гаспадары “Свячы” абменьваюцца хлебам – соллю, цалуюць ікону, хрысцяцца, цалуюць адно аднаго, кланюцца. На двары ікону тройчы абносяць вакол вынесенага стала. І зноў, па засцеленым на зямлі ручніку, вобраз урачыста нясуць у дом, ставяць у чырвоным куце, гаспадыня ўпрыгожвае   вобраз сваім новым ручніком. Вяскоўцы разам са святаром і пеўчымі заходзяць у хату, прамауляюць малітвы, свецяць ваду.  Пасля,  асвечаную ваду нясуць і ўрачыста выліваюць у калодзеж. З гэтага часу вада ў калодзежы становіцца святой і кожны чалавек можа ўзяць яе сабе, колькі яму трэба. Гаспадарам будзе вялікі грэх, калі  яны адмовяць хоць аднаму чалавеку. Пасля таго, як людзі набяруць вады, гаспадары запрашаюць усіх за стол. Цэлы год ікона – “Свяча” знаходзіцца ў чырвоным куце, або стаіць блізка каля яго ў невялічкай дзяжы з жытам.

Вясковая “Свяча” – гэта адначасова язычніцкі агмень і хрысціянскі алтар.  Яе аздабляюць палявымі краскамі – медуніцай, васількамі, канапелькамі, а таксама жынімі каласкамі, ленам.

Хаты вяскоўцаў, у якіх выпраменьваюць свае святло “Свячы”  ператвараюцца ў своеасаблівыя цэрквы. Да іх прыходзяць усім мірам.

У нас Бог жыве, кажуць жыхары вескі Навінкі. На абрад збіраюцца старыя і малыя, бедныя і багатыя, свае і чужыя. Сходзяцца і з,язжаюцца з усіх населяных весак, якія побач. Агонь “Свячы” аднолькава свеціць для ўсіх – ен высвечвае дарогу ў РАЙ!..

 

Запісана дырэктарам Навінкаўскага СДК Сопат Н.Н.

са слоў жыхароў вескі Навінкі.

 



 Дабравешчанне (благовещение) в.Бярозаўка

 

Кали заглянуць у мінулае, то патрэбна адзначыць, што свята Дабравешчанне прыйшло да нас з даўніх часоў. Штогод 7 красавіка праваслаўныя святкуюць яго, згодна хрысціянскай міфалогіі у гэты дзень архангел Гаурыіл паведаміў, што Дзева Марыя пры яе непарочным зачацці  народзіць сына, усявышняга Ісуса Хрыста, таму свята и называецца Благавешчаннем и лічыцца адным з галоуных свят хрысцианства.

Нашы продкі адзначалі гэты дзень, як свята прыходу вясны. Жанчыны пяклі рознае печыва, якое нагадвае птушак, давалі дзецям, якія беглі на пагорак і клікалі вясну. Людзі спявалі вясновыя песні, вадзілі карагоды. У гэты дзень звычайна на бусловку садзіўся бусел і павінен быў знесці яйка. У дзень Звеставання сяляне варажылі аб будучай надвор'і і ўраджаі. Напрыклад: калі на Дабравешчанне іней, туман – да урожайному годзе, калі навальніца – да цёплага лета, пасля Звеставання пачынаюцца навальніцы, ажывае ўся прырода, надыходзіць вясна. У розных месцах, на Дабравешчанне, існуе шмат традыцый і прыме, але толькі чыстая вера ў Бога дапаможа вам у любых справах.

У нашым рэгіёне у гэты дзень Вясну гукауць, збіраюцца усе, старыя і маладыя, таксама малыя, бо прыйшло Дабравешчанне. «Зямля рушыць, прабуджаецца - трэба і засяваць» - так кажуць ў Бярозаўцы.  А з ім сонейка залатое ярчэй, ды святлей засвяціла, зямлю дожджыкам напаіла.

 

Існуюць розныя прыказкі:

Дабравешчанне святое, пашлі сонейка залатое,

Каб зямелька адыйшла ды вясна да нас прыйшла.

А сёння у нас Дабравешчанне, нашым дзевачкам перамешчанне

На Дабравешчанне - дзеўка касы не пляце, птушка гнязда не ўе

На Саракі  - пайшоў снег да ракі

На Аляксея – рыба хвастом лед ламае

На Мацея – дарога пацея

На Дабравешчанне – бусел прылятае – вясну на крыллях нясе 



Опрос
Какие у Вас возникают проблемы в работе жилищно-коммунального хозяйства?














Память (список земляков, погибших в годы Великой Отечественной войны
Деноминация -2016
Землеустроительная служба
В помощь гражданам Украины
веб-портал ЕГР
Государственный пограничный комитет
Белорусская нотариальная палата
Гордимся, что научили
#МАЁЙКРАІНЕ
Цель99
Портал информационной поддержки экспорта
Интернет-ресурсы